СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSСтаўленне ўладаў да актывістаў пратэстаў супраць "Августа":Адных штрафуюць другіх не пускаюць у дэпутаты.Падобна што Пухавіцкі раённы суд вырашыў паставіць рэкорд у колькасці накладзеных на аднаго чалавека адміністрацыйных пакаранняў. У якасці ахвяры абраны свіслацкі камуніст С. Абразоўскі. Спадар Сяргей учора ізноўку быў аштрафаваны. Гэтым разам на 1 мільён 750 тысячаў рублёў. І не за арганізацыю а за ўдзел у пратэстах супраць пабудовы прадпрымества ЗАТ "Август-Бел". Такім чынам сума накладзеных на партыйца штрафаў пераваліла за 4 мільёна рублёў. Дзіўна таксама і тое, што С. Абразоўскага мясцовая міліцыя спрабавала ізаляваць перад кожным масавым выступам. Атрымліваецца, што спадару Сяргею проста супрацьпаказана наагул выходзіць з дома падчас любых масавых мерапрыемстваў. Бо, зважаючы на памеры як Свіслачы так і Дружнага ён у любым разе апынецца побач са скапленнем людзей. А гэта, на думку Пухавіцкага суда ўжо сур'ёзнае правапарушэнне. Працягнула развівацца і гісторыя з вылучэннем кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў яшчэ адной актывісткі пратэстных акцый Таццяны Рысявец. Нагадаем, што ініцыятыўная група пратэстаў вырашыла дапамагчы ёй з вылучэннем кандыдатам у дэуптаты і зрабіць усё магчымае дзеля яе абрання. Аднак выбаркам палічыў інкаш. Група спадарыні Таццяны стала адной з 11 груп у Беларусі, якой было адмоўлена ў рэгістрацыі. Нгадаем, што на ўчора было зарэгістравана болей за 420 ініцыятыўных груп па вылучэнню. афіцыйная падстава адмовы - неналежным чынам аформленыя дакуманты. Чым кіраваліся работнікі выбарчай камісіі на самой справе нам высветліць не ўдалося. Скарга па гэтай справе пададзена ў Цэнтральную выбарчую камісію. Разгляд мае быць сёння. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |