СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSМінскага "падрыўніка" шукаюць у Свіслачы.Даволі дзяўнымі метадамі пачала карыстацца беларуская міліцыя. Сёння зранку па кватэрах у пасёлку Свіслач ходзяць работнікі Пухавіцкага РАУС. Яны патрабуюць ад людзей, па словах жахыра дома № 27 па вул Партызанская, "распісвацца ў невядомым дакуманце невядома з якой нагоды". Сёння зранку Свіслацкая й пухавіцкая міліцыя пачала абыход дамоў у пасёлку Свіслач. Жыхарам паказваюць досыць агульны фотаробат і патрабуюць распісацца у невядомай ведамасці, дзе ёсць графа прозвішча, адрас і... ўсё. Тлумачаць гэта тым, што людзі мусяць падпісацца пад тым, што яны не бачылі чалавека, падобнага на фотаробат. На заўвагу аднаго з жыхароў, што пад гэты фотаробат падыходзіць і сам супрацоўнік міліцыі, які апытвае быў пачуты адказ "не надо умнічать". Аднак, калі міліцыянтам абгрунатвана тлумачаць, што грамадзяне могуць падпісвацца толькі пад афіцыйным пратаколам і толькі калі яны выкліканы позвай альбо з'яўляюцца сведкамі правапарушэння ці злычынства, супарцоўнікі "органаў" скардзяцца на цяжкае жыццё й сваевольных людзей, але сыходзяць. Ствараецца такое ўражанне, што ў справе расследвання выбухаў 4 ліпеня ад рэальнай працы перайшлі да накручвання "колькасных паказчыкаў" - кожны райадзел суседніх з Мінскам раёнаў спаборнічае ў колькасці сабраных подпісаў няведама пад якімі дакумантамі. Хто аддаў міліцыятнам такі бязглузды загад, на жаль, высветліць не ўдалося. Спасылаюцца проста на "просьбу сверху". Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |