СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSКУП "Жылкампаслугі-Свіслач" абрабавалі.Пухавіцкі раённы аддзел унутраных справаў распачаў расследванне крымінальнай справы па факту крадзяжу будматарыялаў з майстэрняў жалеза-бетонных вырабаў КУП "Жылкампаслугі-Свіслач". 27 чэрвеня работнікі майстэрняў прыйшоўшы на працу пабачылі сарваны замок на складзкіх дзвярах. Невядомы злаўмыснік, зламаўшы гэты адзіны "сродак аховы" пазбавіў склад ад 8 кубаметраў бетонных пліт і адных арматурных нажніцаў. Для вывазу будматарыялаў была скарыстаная аўтамашына. Самае цікавае, што нават фізічна загрузіць 8 кубоў бетонных плітаў не самая лёгкая задача. Гэта наводзіць на думку аб дзеяннях у складзе групы. Пакуль жа органы ўнутраных справаў узбудзілі крымінальную справа пу артыкулу 205 частка 1 (Крадзёж) Крымінальнага кодэксу РБ. Пачалася праверка будаўнічых пляцовак катэджных кварталаў Свіслачы, Дружнага, Рудзенска і іншых прылеглых населеных пунктаў. А для Свіслацкіх камунальшчыкаў гэта ўжо другая буйная фінансавая страта за год. Нагадаем, што падчас ацяпляльнага сезона, па віне КУП "Жылкампаслугі-Свіслач" была прамарожана сістэма ацяплення ў недабудаваным кааператыўным доме ў пас. Дружны. У выніку камунальнае прадпрыемства за свае сродкі ажыццяўляла прасушку сценаў будынку і кампенсавала будаўнікам матарыяльную шкоду. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |
Каментары
svislochanin11
Да уж, Людчику не везёт так не везёт. А кто-то хорошо разжился стойматериалами. Не думаю, что найдут - строек много а участковых для проверки мало :-) 18:38, 01/07/2008