СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSМітынг у Дружным адбыўся. Затрыманых пакуль няма. (ФОТА)Учора ўвечары у пасёлку Дружны прайшоў чарговы несанкцыянаваны мітынг супраць будаўніцтва завода па вырабу хімічных сродкаў абарлны раслін ЗАТ "Август-бел". Несанкцыянаванае мерапрыемства сабрала болей за тры сотні удзельнікаў. Нагодай да правядзеньня стала фактычнае аднаўленне будаўнічых работ на пляцоўцы мяркуемага завода. Пры гэтым, фірма-забудоўшчык і інвестар дагэтуль не маюць поўнага камплекта належным чынам аформленых і зацверджаных дакумантаў каб распачынаць будоўлю. Напярэдадні мерапрыемства сярод жыхароў шарока абмяркоўваліся больш радыкальныя за простыя мітынгі шляхі спынення будаўніцтва. Праяваў гэтага чакалі як сабраныя так і супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якіх было досыць багата ў Дружненскім скверы. Прынамсі колькасць "грамадзянаў-аператараў" пераўзышла рэкорды мінулых акцый. Аднак жыхары Дружнага і Свіслачы мірна прадэманстравалі сваю нязгоду з планамі пабудовы хімічнага прадпрыемства. Адзінай праявай досыць рэзкіх настрояў сабраных быў свіст і патрабаванні "убрацца" што да намесніка начальніка Пухавіцкага РАУС, які паведаміў што акцыя не санкцыянавана і запатрабаваў разыйсціся. Адзін з лідараў ініцыятыўнай групы, сяргей Абразоўскі фактычна праанансаваў наступныя крокі супраціву. Спадар Сяргей заявіў, што ў выпадку працягу будаўнічых работ у людзей застанецца адзіны шлях - гэта перакрыццё бліжэйшых аўтадарог і чыгуначнага палатна. Ён таксама заявіў што, ўважаючы на практычна поўную адсутнасць рэакцыі з боку чыноўнікаў і дэпутатаў, ініцыятыўная група мае намер уключыцца ў перадвыбарчую кампанію па выбарах дэпутатаў Палаты Прадтсаўнікоў, вылучыўшы свайго, альбо падтрымаўшы аднаго з кандыдатаў.
Было паведамлена і пра спробы збору подпісаў за адкліканне дэпутатаў свіслацкага пасялковага Савета. Як ўдалося высветліць нашаму карэспандэнту, было сабрана каля 20 подпісаў за адкліканне старшыні Свіслацкага пассавета сп. Кацэні. Аднак, неўзабаве частка з падпісантаў без тлумачэння прычын, адклікала свае подпісы. На гэтым мерапрыемства фактычна скончылася. Людзі разыйшліся па дамох. Затрыманых непасрэднга на акцыі не было. Аднак, уважаючы на практыку Пухавіцкага РВК і пухавіцкага РАУС, можна чакаць чарговых позваў у суд да сябраў ініцыятыўнай групы. А ў сталіцы ў той жа час адбывалася акцыя падтрымкі патрабаванняў жыхароў Дружнага і Свіслачы. Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" стварылі жывы ланцуг з лёзунгам "Беларусь- не сметніца" на вул. В. Харужай у раёне Камароўскага рынку. Мінакам раздаваліся ўлёткі з інфармацыяй пра намер пабудаваць непадалёк ад сталіцы экалагічна небяспечнае прадпрыемства. Матарыял пра гэтую акцыю (з фотаздымкамі) даступны на сайце Хартыі-97. Ніжэй даем падборку здымкаў, зробленых нашым карэспандэнтам у Дружным:
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |