СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSАднавіў працу сайт "Грамадзкай кампаніі супраць пабудовы завода пестыцыдаў у Дружным"Аднаўляе працу сайт "Эка-Дружны" - старонка грамадзкай кампаніі па супрацьдзеянню пабудове завода па вырабу хімічных сродкаў абароны раслін ЗАТ "Август-Бел". Нагадаем. што сайт знік з доступа з траўня гэтага года. А з пачатку чэрвеня гэтая адрэса была выстаўлена на продаж хостынгавай кампаніяй Godaddy.com. Але з учорашняга дня старонка стала даступнай па новым адрасе: http://www.eco-druzhnyi.org/. Змест не змяніўся -- гэта навіны кампаніі, дакуманты, невялікая фотагалерэя. На жаль, на сёння не ўсе з раздзелаў і спасылкаў "працуюць" належным чынам. Але гэта вытлумачальна, зыходзячы з таго, што афіцыйнай "прэзентацыі" новага адрасу пакуль не было. Мусіць, аўтар сайту жадае напачатку зрабіць прадукт цалкам працаздольным і толькі па гэтым правесці агошванне новага адрасу. Калектыў рэсурса Свіслач:Рэгіянальны партал выказвае найлепшыя пажаданні аўтару сайта "Эка-Дружны" і жадае лёгкасці ў атрыманні даставернай і праверанай інфармацыі, хутчэйшага напаўнення сайта і каласальнай наведвальнасці. Са свайго боку прапануем перадаць матарыялы (фота і дакуманты), якія ёсць у распараджнні нашага рэсурса. Гэта тычыцца як апублікаваных так і не апублікаваных матарыялаў. ЗВАРОТ ДА НАШЫХ ЧЫТАЧОЎ З мэтай найхутчэйшае раскруткі рэсурса "Дружны-Інфо" ў пашуковых і рэйтынгавых сістэмах просім кожнага нашага наведвальніка хаця б адзін раз перайсці на адроджаную старонку кампаніі па гэтай спасылцы: http://www.eco-druzhnyi.org/ Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |