СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSАднавіліся падрыхтоўчыя работы на будпляцоўцы ЗАТ "Август-Бел".Цягам двух апошніх дзён актывізавалася дзейнасць на будаўнічай пляцоўцы мяркуемага завода па вытворчасці хімічных сродкаў абароны раслін ЗАТ "Август-бел". Мы паспрабавалі высветліць тып выконваемых работ і якімі актамі нармуецца дадзеная актыўнасць. Прыйшлі да досыць цікавых вынікаў: у прадстаўніцтве ЗАТ "Август-Бел" напачатку адмаўлялі сам факт правядзення нейкай актыўнасці на пляцоўцы. Аднак пасля падцвердзілі што працуе 2 трактара, экскаватар і грузавыя аўтамабілі. І робяць яны... рэкультывацыю глебы адпаведна прадпісанню выдадзенаму Камітэтам Дзяржаўнага Кантролю па г. Мінску і Мінскай вобласці а таксама пастановы і прадпісання Пухавіцкай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асароддзя ад 17.03.2008. У той жа час працаўнікі на пляцоўцы заявілі нашаму карэспандэнту што іх задача "зняць верхні слой глебы для далейшага вывазу". Прадстаўнікоў КДК альбо раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў, якія мелі назіраць за выкананнем іх прадпісання заўважана не было. А прыйшоўшы праз 5 хвілін чалавек, які прадставіўся брыгадзірам, забараніў трактарыстам даваць нейкія каментары і сам адмовіўся ад далейшай размовы з нашым карэспандэнтам. Эксперты-будаўнікі, якім пы апісалі характар работ зрабілі выснову што гэта можа быць "падрыхтоўкай пляцоўкі для ўстаноўкі лёгкіх зборных канструкцый" (ангары, цэха на аснове цвердых металічных ці жалезабетонных каркасаў). Каб чытачы самі рабілі высновы, падаем невялікую падборку фотаздымкаў з будаўнічай пляцоўкі:
Выказваем падзяку удзельніку тэматычнага форума на партате TUT.BY (нік TEC5) за выкарыстанне фрагментаў ягонага фотаздымка (№1 у падборцы). Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |