СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSЗямля пайшла з малаткаУчора праз аўкцыён былі прададзеныя 2 ўчастка для прыватнай забудовы на тэрыторыі Свіслацкага пассавета. Агульная выручка склала крыху болей за 17 мільёнаў рублёў. Абодва выстаўленых на продаж ўчастка адносяцца да так званых “наноўнарэзаных”. Гэта азначае, што яны ўпершыню прадастаўляюцца для жыллёвай забудовы. Паводле новых правілаў абарачэння зямельных рэсурсаў, іх выдзяленне мае адбывацца шляхам аўкцыённых таргоў. Аўкцыён адбываўся 18 чэрвеня ў г. Мінску з 14 да 16 гадзін. Гэтая сума значна меньшая за суму папярэдніх таргоў. Яшчэ ў скававіку гэтага года аналагічныя па плошчы ўчасткі ў катэджнай забудове ў Свіслачы “сыходзілі” у сярэднім за 12-14 мільёнаў беларускіх рублёў. Аднак для мясцовай ўлады гэта ў любым разе істотнае папаўненне бюджэта. Бо, адпаведна дзеючым нормам, Свіслацкі пассавет у сваім бюджэце мае грошы практычна толькі на выплату заробкаў супрацоўнікам пасялковага выканкама ды ўтрыманне будынку пассавета. Усе іншыя сродкі акумулююца ў кансалідаваным раённым бюджэце. Менавіта таму продаж зямлі праз аўкцыёны – бадай адзіная магчымасць знайсці грошы на сацыяльныя ды інфраструктурныя патрэбы пасёлкаў Свіслач ды Дружны. Нагадаем, што вольныя зямельныя рэсурсы адносяцца да класу “неаднаўляемых” маюць уласцівасць сканчвацца. Што будзе тады з сацыяльнымі праграмамі на тэрыторыі пассавета – ня ведае, бадай, ніхто. Разам з тым, паступленні ад Свіслачы, Дружнага і Рудзенска складаюць болей 25% даходнай часткі раённага бюджэта і перавышаюць паступленні ад г. Мар’іна Горка. Але распараджаюцца гэтымі сродкамі выключна чыноўнікі з райцэнтру. Як – мы бачым на свае вочы.
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |