СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSУ пасёлку Свіслач з'явіцца свая набярэжная: работы пачынаюцца заўтраЯк раней паведамляў наш партал замест знесеных сараяў на правым беразе ракі Свіслач мае з'явіцца добраўпарадкаваная набярэжная. Заўтра па ініцыятыве дэпутата Свіслацкага пассавета Вольгі Харламавай адбудзецца талака Свіслачан па ўпарадкаванню берага. Нагадаем, што па зносу сараяў на ўзбярэжжы паўстала пытанне добраўпарадкавання вызваліўшайся зямлі. быў распрацаваны план стварэння зоны адпачынку на правым беразе ракі Свіслач. Плануецца ўсталяванне 5 альтанак (беседак), пасеў газоннай травы (спартовы газон, устойлівы ад вытоптвання), разбіўка месцаў для барбекю й шашлыкоў. Улічваючы тое, што бюджэтам раёна не запланаваныя выдаткі на добраўпарадкаванне ўзбярэжжаў рэчак у 2008 годзе, Свіслацкі выканкам робіць дадзеныя работы на сродкі, выручаныя з іншых (пазабюджэтных) крыніцаў. Да прыкладу, семя травы для пасева прадаставілі спонсары, якіх прыцягнула да супрацоўніцтва дэпутат Харламава. Улічваючы грамадскую значнасць дадзеных работ, група па распрацоўцы "Мясцовай павесткі 21" для мікрарэгіёна Свіслач вырашыла звярнуцца да грамадзянаў па дапамогу. Так заўтра будзе высявацца трава. І ініцыятары ўпарадкавання берга спадзяюцца на ўдзел жыхароў пасёлка ў работах" "Ёсць добрая беларуская традыцыя - талака. Гэта калі ўсе суседзі ці жыхарымесца збіраюцца альбо каб дапамагчы сваей работай аднаму з іх альбо зрабіць сваімі рукамі нешта важнае і карыснае для усёй грамады" - сказала нашаму карэспандэнту дэпутат Харламава - "І я мяркую, што надыйшоў час аднаўляць традыцыю талок. Тым болей, што сёлета пачатак быў закладзена калі жыхары Свіслачы й Дружнага прыбралі бераг мацярынскага возера. Таму запрашаю усіх. Трэба і самім рабіць уласнае жыццё лепшым". Пачатак заўтрашней талакі а 10-й гадзіне. Збор - двор дамоў №№ 25-29 па вул. Партызанская
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |