СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSСвіслач і ваколіцы будуць развіваць сельскі турызм з дапамогай УкраіныЗ 12 па 14 чэрвеня дэлегацыя мікрарэгіёна Свіслач на запрашэнне Асацыяцыі Міст Украіны (АМУ) наведала г. Хмельніцкі і пас. Грыців (Хмельніцкая вобл.). Гэты візіт стаў працягам навязаных месяц таму кантактаў з прадстаўнікамі АМУ. Сярод арганізатараў мерапрыемства на Ўкраіне былі таксама Міністэрства Спорта і Турызма Украіны і амбасада Беларусі на Ўкраіне. З беларускага боку удзельнічалі прадстаўнікі Свіслацкага пассавета, кіраўнікі Дукорскага і Навапольскага сельскіх саветаў а таксама прадстаўнікі сядзібаў "зялёнага турызма" з Віцебскай вобласці. Беларускія ўдзельнікі былі азнаёмлены з прававымі і эканамічнымі асновамі сельскага турызма на Ўкраіне. А у пасёлку Грыцаў, які з'яўляецца адным з лідараў па развіццю сельскага турызма ў суседняй краіне, яны здолелі, так бы мовіць, паглядзець на працэс знутры. Асноўным вынікам візіта стала дасягненне дамоўленасці аб шчыльным супрацоўніцтве ў галіне развіцця вельскага і агратурызма ў нашым рэгіёне. Як зазначыла ініцыятар гэтага мерапрыемства, дэпутат Свіслацкага пассавета Вольга Харламава: "Вельмі добра, што ў галіне міжнародных кантактаў прадстаўноў Мікрарэгіёна Свіслач атрымалася перайсці ад азнаямляльных сустрэчаў да прапрацовак канкрэтных мерапрыемстваў, якія, неўзабаве, паўплываюць на развіццё нашай мясцовасці." "Таксама прыемна і тое, што мы акрамя вывучэння ўкраінскага досведу працы здолелі падзяліцца і сваімі напрацоўкамі й ідэямі. Гэта і стала адной з асноўных прычынаў прапановы ўкраінскага боку перайсці да больш шчыльнага супрацоўніцтва" - зазначыла сп-ня Харламава. Бліжэйшым часам пытанне міжнароднага супрацоўніцтва мусіць быць вынесена у парадак дня сэсій Свіслацкага Пассавета, Дукорскага, Ананічскага і, магчыма Навапольскага сельскіх саветаў. Даведка: Мікрарэгіён Свіслач нефармальнае аб'яднанне Свіслацкага Пассавета, Дукорскага і Ананічскага сельскіх саветаў. Утвораны ўвесну 2008 года дэпутатамі вышэйназваных саветаў, прадпрымальнікамі і прадстаўнікамі грамадскасці дзеля распрацоўкі і рэалізацыі Мясцовай павесткі 21 -- канцэпцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |