СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSПухавіцкі райвыканкам: бюджэтныя грошы на выплату адраснай сацыяльнай дапамогі скончылісяЗа першы квартал 2008 года Пухавіцкі райвыканкам на адрасную сацыяльную дапамогу патраціў 128 мільёнаў рублёў. Гэта пры тым, што бюджэтам на ўвесь год прадугледжана сума толькі 122 мільёна. Такім чынам ўжо ў красавіку-траўні “перарасход” склаў 6 мільёнаў беларускіх рублёў.
Паводле дадзенгых начальніка аддзялення матарыяльна-бытавога абслугоўвання пенсіянераў і інвалідаў Пухавіцкага РВК Сяргея Яроміна, толькі за першы квартал 2008 года па дапамогу звярнуліся 280 чалавек. “Асноўная маса – каля 45% -- гэта няпоўныя і шматдзетныя сем’і. У нас былі асігнаванні ў памеры 122 мільёнаў 300 тысячаў рублёў. А прызначана за першы квартар 128 мільёнаў 300 тысяч. Дадатковыя сродкі выдзелены Міністэрствам Фінансаў” – кажа чыноўнік – “…дапамогі аказваецца нешмат. Збольшага гэта тыя, чые даходы не перавышаюць устаноўлены крытэр патрэбаў. Аднак бываюць выпадкі, калі заяўляльнікі свядома хаваюць лішнюю жылплошчу альбо багатага сужыхара. Ёсць выпадкі калі людзі звяртаюцца, але права на дапамогу не маюць. Напрыклад тыя, у каго быў выезд за мяжу на працягу 12 месяцаў да зварота…” (стылістыка арыгінала пры перакладзе максімальна захаваная).
Выклікае здзіўленне сам факт “перавышэння гадавога бюджэта” за адзін квартал. Як вядома, паводле закона, бюджэт прыймаецца на сэсіі савета па прапанове райвыканкама. Дзе ж працуе такі добры спецыяліст які памыліўся прынамсі ў 4 разы пры падліку колькасці малазабяспечаных асобаў у раёне. Як вядома, за такія памылкі ў арыфметыцы школьнікаў адпраўляюць на пераатэстацыю. Чамусці ніхто не чуў пра кадравыя перастаноўкі ў аддзеле эканомікі Пухавіцкага РВК альбо адкліканні дэпутатаў, якія “проста прагаласавалі” за прапанаваны бюджэт. А пакуль у райвыканкаме ліхаманкава шукаюць шляхі каб павялічыць колькасць адмоваў у дапамозе. Чаго вартая да прыкладу фраза чыноўніка пра паездкі за мяжу. Артымліваецца, што калі малазабяспечаная самотная маці па запрашэнню дабрачыннай арганізацыі вывезла малалетняе дзіцё на кароткачасовае аздараўленне ў тую ж Украіну (альбо з мэтай эканоміі грошай на вопратку, з’ёздзіла “на закупы” на рынак у Хмільніцкім), то дапамогу на ежу ад дзяржавы яна не атрымае наступныя 12 месяцаў. І пры гэтым чыноўнікі кажуць пра “Сацыяльна-арыентаваную дзяржаву” а дэпутаты на кожных выбарах сцвярджаюць пра свой намер абараняць інтарэсы малазабяспечаных.
А пакуль што, нягледзячы ні на што, чыноўнікі з Мар’інай горкі шпарка рухаюцца ў накірунку чатырохратнага перавышэння закладзенага бюджэтам ліміта выдаткаў на сацыяльную дапамогу. Ці ўдасца паставіць такі “рэкорд” – залежыць ад мінфіна, які штомесяца пераводзіць адпаведныя сумы на выплаты. Ці будуць такія пераводы рэгулярнымі ніхто гарантыі даць не можа. Таму, у адзін цудоўны дзень людзям, якія жывуць на мяжы галечы замест дапамогі могуць сказаць “ідіце, денег нет і не будет”.
Пры падрыхтоўцы матарыяла скарыстана інфармацыя інтэрнэт-выдання NewsBy
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |