СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSАгляд падзей вакол будаўніцтва завода ЗАТ “Август-Бел” у прамежак часу з 26.05 па 5.06.2008 г.26-27.05. – у Пухавіцкім раёне сканчваецца сацыялагічнае апытанне для выяўлення стаўлення жыхароў што да будаўніцтва завода ЗАТ “Август-Бел”. Анкета досыць простая – складаецца ўсяго з 10 пытанняў. Паводле нашай інфармацыі ў той ці іншай форме супраць пабудовы завода на тэрыторыі раёна выказаліся блізу 53% апытаных. Найбольшая колькасць парціўнікаў – на тэрыторыі Свіслацкага пассавета (Свіслач і Дружны). Найменьшая – горад Мар’іна Горка. 28.05 – Генеральная пракуратура Беларусі выносіць афіцыйнае папярэджанне кіраўніцтву ЗАТ “Авгутс-Бел”. Сярод іншага ад фірмы патрабуецца забяспечыць доступ насельніцтва да інфармацыі датычнай будаўніцтва і экалагічнай бяспекі прадпрыемства. 27-28.05 – абмежаванні доступа работнікаў ЦЭЦ-5 да інтэрнэту. Кіраўніцтва прадпрыемства папярэджвае, што тыя ў каго будуць знойдзены матарыялы па “августу” могуць быць пакараныя адміністрацыйна. 29.05 – пракуратура папярэджвае актывістку ініцыятыўнай групы Таццяну Рысявец 29-30.05 – пачынаецца збор подпісаў насельніцтва пад зваротамі ў міжнародныя інстанцыі (ААН, АБСЕ). 30.05 – першыя правакацыі супраць зборшчыкаў подпісаў (спробы выклікаць на канфлікт, пашкодзіць падпісныя лісты) у Дружным. 2.05 – Пад аўтарствам Мінскага абласнога выканаўчага камітэта выходзіць метадычнае ўказанне, якое ўтрымлівае спіс мерапрыемстваў “по улучшению восприятия населением инвестиционной политики на территории Пуховичского района”. 3.05 – на тэрыторыі ЦЭЦ-5 з’яўляюцца стэнды, прысвечаныя заводу па вырабу хімічных сродкаў абароны раслін ЗАТ “Август-Бел” 5.05 – распачата судовае паседжанне супраць настаўніц Дружненскай СШ – удзельніц акцыі 25 сакавіка. Адна з іх (Таццяна Дылькова) аштрафавана на 10 базавых велічыняў. Другая (Анастасія Папова) выступіла з хадайніцтвам аб прадастаўленні адваката. Вынік – перанос паседжання на 11 чэрвеня.
6.06 -- сёння стане вядома пра вынікі разгляду заяўкі на правядзенне мітынга ў Дружным. Інфармацыя будзе размешчана на месцы гэтага анонса. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |