СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSСуд над Дружненскімі настаўніцаміУчора у Пухавіцкім Судзе пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы настаўніц Дружненскай СШ Анастасіі Паповай і Таццяны Дыльковай. Іх абвінавачваюць у арагнізацыі ды ўдзеле мітынга і шэсця супраць пабудовы хімічнага завода ЗАТ "Август-бел" 25 сакавіка 2008 г. Нагадаем, што неўзабаве пасля акцый настаўніц вымусілі напісаць заявы аб звальненні па ўласным жаданні, а на прайшоўшай у сярэдзіне траўня сустрэчы ў Пухавічах прадстаўніца раённага аддзела адукацыі наўпрост заявіла "сумняюся, што гэтыя настаўніцы здолеюць знайсці работу ў нашым раёне". Абедзьве настаўніцы на судовым паседжанні заявілі пра сваю поўную невінаватасць. Паводле іх меркавання яны мелі права ў непрацоўны час выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю. Нягледзячы на прыведзеныя довады Суд палічыў Таццяну Дылькову вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу, ў парушэнні грамадзкага парадку. Прысуд - штраф у памеры 350 тысяч беларускіх рублёў (10 базавых вілічыняў). Анастасія Папова выступіла з хадайніцтвам аб прадастаўленні ёй адваката. Гэтае хадайніцтва было задаволена. Працяг судовага працэса прызначаны на 11 чэрвеня. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |