СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSДобрыя пачынанні й авантурныя ідэі дырэкцыі Завода Горнага ВоскаПрацягваецца рэканструкцыя Завода Горнага Воска ў Свіслачы. У плянах цягам года запусціць цэх па вырабу тэхнічнага парафіна. У якасці базавай тэхналогіі абраны распрацоўкі швайцарскай фірмы Sulzer Chemtech Ltd. Усё добра, каб не адна ідэя дырэкцыі ЗГВ, якую цяжка ўспрыняць з захапленнем... Рэканструкцыя ААТ "Завод Горнага Воска" пачалася ў 2007 годзе. Акрамя аднаўлення вытворчых магутнасцяў плануецца распачаць выраб тэхнічных парафінаў. Раней, да 90-х гадоў ХХ стагоддзя ЗГВ ужо выраьляў парафіны. Аднак, спосаб быў далёкі ад экалягічнай бяспекі - выраб з дапамогай распушчальнікаў (растварыцеляў). Гэты метад перадбачаў выкарыстанне ў вытвочым працэсе атрутных рэчываў (тых жа злучэнняў хлора) і вялікую колькасць адыходаў. Старажылы Свіслачы дасюль ўзгадваюць "добрым словам" чысціню паветра калі цэх па вырабу парафінаў працаваў на поўную магутнасць.
Сёння выбар быў спынены на значна лепшым, з пункту гледжання экалёгіі, метадзе статычнай крышталізацыі, калі крышталі парафіна растуць у ёмістасці на адмысловых ахалоджваючых элементах. Такім спосабам, пры наяўнасці адмысловага будынка і ачыстной сістэмы, можна звесці патэнцыйную экалагічную шкоду амаль да нуля. А выраб парафінаў - вельмі даходны бізнэс, які непасрэдным чынам паўплывае як на даходнасць прадпрыемства так і на заробкі працоўных. Але, будаўніцтва корпуса зацягваецца, а фінансавы стан завода пад пагрозай у звязку з санкцыямі ЗША што да канцэрна "Белнафтахім" (часткай якога зяўляецца ЗГВ). І ў гэтых умовах, для здабычы дадатковых сродкаў і заняцца нішы рынку парафінаў, у кіраўніцтва ААТ ЗГВ нараджаецца ідэя... паставіць устаноўку па вырабу парафінаў на чыгуначную платформу і запусціць у дзеянне фактычна пад адкрытым небам. Аб нейкім кантролі а тым болей ахове навакольнага асяроддзя гаворкі ў такім фармаце нават не йдзе. Цытата з інтэрвью дырэктара ААТ ЗГВ Валерыя Мулярчыка у ведамасным часопісе "Весьнік белнафтахіма": "Предполагается установить один из кристаллизаторов на железнодорожной платформе, и выпускать парафин, пусть и с содержанием масла выше, чем предусмотрено нормативно-технической документацией для парафина технического. Тем не менее, это уже будет товарная продукция. Таким образом, мы еще больше привяжем наших потенциальных покупателей, покажем, что работаем на рынке парафина. Кроме того, отработаем технологию, подготовим специалистов, и до конца нынешнего года получим, по нашим подсчетам, дополнительно около 1,5 млрд рублей. А параллельно будем вести монтаж, чтобы затем поставить этот кристаллизатор на штатное место." Дырэктар, мусіць, вырашыў браць прыклад з калег-хімікаў ЗАТ "Август-Бел", якія пра экалогію і інтарэсы жыхароў думаюць у апошнюю чаргу. Дарэчы, ад прахадной Завода горнага воска да жылых дамоў меней за 200 метраў. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |