СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSГенеральная пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджаньне ЗАТ "Август-бел"Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь вынесла афіцыйнае папярэджанне дырэктару ЗАТ "Август-Бел" пра недапусцімасць парушэнняў заканадаўства. Гэтае рашэнне стала рэакцыяй на калектыўны ліст жыхароў Свіслачы й Дружнага. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Генеральнай пракуратуры Беларусі У тэксце папярэджання у прыватнасці кажацца: "Установлено, что данным обществом не выполнен ряд требований Инструкции о порядке проведения оценки воздействия на окружающую среду планируемой хозяйственной и иной деятельности в Республике Беларусь, утвержденной постановлением Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды". У сувязі са згаданымі акалічнасцямі Генпракуратура запатрабавала забяспечыць доступ грамадскасці для азнаямлення з заявай аб магчымым уздзеянні на навакольнае асяроддзе і іншымі матэрыяламі, што тычацца ацэнкі ўздзеяння на ўсіх этапах праектнай дзейнасці. Фактычна гэта можна назваць першай за апошні месяц перамогай праціўнікаў будаўніцтва завода. Цікавы таксама той факт, што прастаўнікі міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і кіраўніцтва НАН яшчэ пару тыдняў таму горача пераконвалі жыхароў у тым, што завод будзе будавацца ў поўнай адпаведнасці з прыродаахоўным заканадаўствам. Некаторыя эксперты ў галіне будаўніцтва прамысловых аб'ектаў (на жаль пажадалі каб іх прозвішчы не ўзгадваліся ў артыкуле)схільныя звязваць рашэнне пракуратуры з "неспрыяльнымі" для ЗАТ "Август" вынікамі сацыялагічнага апытання насельніцтва Свіслачы й Дружнага у пытанняў перспектываў пабудовы завода па вырабу хімічных сродкаў абароны раслін. Яны таксама лічаць, што пры надалейшай дэманстрацыі рашучасці з боку жыхароў магчыма дабіцца і пераносу завода прынамсі на болшую адлегласць ад населеных пунктаў. Афіцыйнай рэакцыі прадстаўнікоў Августа пакуль няма. Таксама як пакуль няма і рэакцыі прадстаўнкоў НАН і Саўміна. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |