СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSАгляд падзей вакол будаўніцтва ЗАТ “Август-Бел” з 16 па 25 траўня16.05 – як рэакцыя на ціск уладаў ў Дружным адбыўся мітынг пратэсту супраць будаўніцтва хімзавода. Сабралося блізу 250 чалвек. Міліцыя папярэдзіла аршганізатараў пра магчымую адказнасць. 16.05 – Актывістка ініцыятыўнай групы Т. Рысявец адправіла ліст на імя прэзідэнта з просьбай паўплываць на сітуацыю, якая склалася вакол будаўніцтва завода ЗАТ “Август-Бел”. Да ліста дакладзены копіі подпісаў супраць хімзавода, якія былі сабраныя напярэдадні. 19.05 – Дырэкцыя ЗАТ “Август-бел” звярнулася да прадстаўнікоў Саўміна з прапановай прадаць у прыватную ўласнасць пляцоўку мяркуемага будаўніцтва завода па вырабу хімічных сродкаў абароны расьлін. Цікава, што пакупніком мае выступіць ЗАТ “Фірма Август” – расійская кампанія а не яе беларускае прадсатўніцтва. 19.05 – Падцьвяржаецца інфармацыя пра мяркуемы перанос завода “Марозпрадукт” – вырабніка марожанага “Гоша”. Па словах кіраўніцтва прадпрымества, перанос вытворчасці планаваўся раней і ніякім чынам не павязаны з плянамі будаўніцтва завода ЗАТ “Август-бел”. 20.05 – Становіцца вядома, што з эксперэментальнай базы “Свіслач” НАН РБ звольнены адзін з пачынальнікаў пратэстаў супраць будаўніцтва В. Ячнік. Паралельна аднаўляецца “прафілактычная праца” людзей у цывільным, якія прадстаўляюцца работнікамі пракуратуры і КДБ. Паводле нашай інфармацыі, за перыяд з 19 па 23.05 адбылося не меней 12 такіх сустрэчаў. Спрабавалі перш-наперш запужаць настаўнікаў, кіраўнікоў сярэдняга звяна ЦЭЦ, Завода Горнага Воска, 2-х прадпрымальнікаў. 20.05 – Пачынаецца кампанія па збору подпісаў за будаўніцтва ЗАТ “Август-бел” на ЦЭЦ-5. Пра мэты і задачы гэтага збора подпісаў мы распавядалі ў адным з папярэдніх аглядаў. 21.05 – На імя дырэктара ЦЭЦ-5 з Мінэнэрга прыходзіць “устное распоряженіе” знайсці падставы для звальнення з прадпрыемства найбольш актыўных удзельнікаў пратэстаў супраць будаўніцтва завода ЗАТ “Август-Бел”. Колькасць названых прозвішчаў, па непадцведжаных дадзеных – ад 3 да 5. 21.05 – Зноўку на суму 1 400 тысяч беларускіх рублёў аштрафаваны С. Абразоўскі. Яму ў віну паставілі арганізацыю “мітынга” у Свіслачы падчас правядзення футбольнага матча напрыканцы сакавіка. 22.05 – прыйшоў адказ на калектыўны зварот у Канстытуцыйны суд. У блоку адказу на практычныя пытанні па правядзенню мясцовага рэфэрэндума ідзе спасылка на заканадаўства без аніякіх тлумачэнняў. 22.05 – Дырэктар ЦЭЦ-5 спрабаваў пераканаць сябраў прафкаму электрастанцыі ў неабходнасці будаўніцтва хімічнага завода. Прапаноўваў напісаць калектыўны ліст на імя міністра энэргетыкі РБ. 23.05 – паводле неправеранай інфармацыі, кіраўнік ПТА ЦЭЦ сп. Юрчык, правёўшы быццам бы “працоўную нараду” калектыва і даўшы на подпіс сабраным пратакол, зрабіў пасля мерапрыемства дапіску што падпісаўшыяся ніжэй не пярэчаць супраць будаўніцтва завода ЗАТ “Август-Бел” блізу ЦЭЦ-5 23.05 – па замове Адміністрацыі прэзідэнта інстытут сацыялогіі НАН пачаў праводзіць сацыялагічнае апатанне датычнае будаўніцтва завода ЗАТ “Август-Бел”. Анкета складаецца з 10 пытанняў. Паводле нашай інфармацыі, сацыёлагі у якасці “базы” абралі свіслацкі пассавет, куды і запрашалі частку рэспандэнтаў. Апытанне будзе доўжыцца да 27.05. Да ўвагі чытачоў Калі у Вас ёсьць дапаўненні ці ўдакладненні дадзенага матарыяла просім высылаць на адрас svislac@gmail.com. Будзем таксама ўдзячныя за дакументальнае падцверджанне інфармацыі – гэта зберажэ наш час на праверку. З павагай, адміністрацыя Свіслач: Рэгіянальны партал. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |