СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSПаседжанне Свіслацкага пасялковага Савета: КУП "Жылкампаслугі Свіслач" працуе на двойкуНа чарговую, 8-ую сесію Свіслацскага пасялковага Савета, якая адбылася 21 траўня, выносілісь наступныя пытанні:
Па першаму пункту парадку дня было вырашана стварыць стала дзеючую каардынацыйную раду для выпрацоўкі комплекса мер па усебаковаму развіццю Дружненскай і Свіслацкай моладзі. У гэты орган будуць запрошаныя як прадстаўнікі навучалдьных, медычных устаноў, устаноў культуры, так і прадсатўнікі грамадскасці. Дэпутаты пагадзіліся, што без зваротнай сувязі ад саміх жыхароў посьпезу ў працы дасягнуць будзе маларэальна. Таму да ўдзелу вырашана запрашаць усіх. хто мае жаданне дапамагчы. Другі пункт парадку дня стаў "самым жаркім і канфліктным". Дастаткова толькі заўважыць, што запрошаны на сэсію в.а. дырэктара КУП "Жылкампаслугі-Свіслач" спадар Людчык неаднаразова спрабаваў перайсці на "павышаныя таны". Частка дэпутатаў адказвала яму ўзаемнасцю. Прычынай канфлікта стала сітуацыя з вывазам буйнагабарытнага смецця й навядзенню парадка на тэрыторыі, прылеглай да Свіслацкай СШ. Так з боку Засвятога ўжо не перашы год існуе своеасаблівы "смеццезборнік" да якога ў камунальшчыкаў не даходзяць рукі. У выніку блізу тэрыторыі школы павялічылася папуляцыя пацукоў, якія ўсё часьцей і часьцей зьяўляюцца на тэрыторыі навучальнай установы. А гэта ўжо прамая небяспека ўзнікнення цэлага букету захворванняў. У выніку працу КУП "Жылкампаслугі Свіслач" ацанілі як незадавальняючую. За такое рашэнне прагаласавала пераважная большасць прысутных на сэсіі. Адметнасцю сэсіі стала прысутнасць на паседжанні кіраўніцы раённай арганізацыі БРСМ. Маладая кабета ўважліва слухала, але сваіх прапановаў. нягледзячы на просьбы, не вяказала. Што вельмі дзіўна асабліва падчас абмеркавання метадаў працы з моладдзю. Альбо ў "навага камсамола" бракуе ідэяў альбо было іншае "заданне зверху": "Посмотреть і доложіть". Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |