СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSШто казаць людзям альбо "інструктаж па Августу"Сёння а 16-й гадзіне ў Мар'інай Горцы у будынку райвыканкама адбудзецца сустрэча, прысвечаная асвятленню сітуацыі вакол будаўніцтва завода па вырабу хімічных сродкаў абароны раслін ЗАТ "Август-бел". На сустрэчу запрошаныя, кіраўнікі сельскіх і пасялковых выканкамаў, дэпутаты раённага Савета і кіраўнікі ўсіх культурна масавых установаў раёна, дзяржаўных СМІ. Перад імі будуць выступаць чыноўнікі ідэалагічных аддзелаў аблвыканкама, пухавіцкага райвыканкама. Па неправераных звестках чакаецца таксама візіт спецыялістаў па працы з насельніцтвам абласнога ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі, прадстаўнікоў Саўміна і адміністрацыі прэзідэнта. Асноўная задача сутсрэжчы - "...выпрацоўка комплекса мер па забяспячэнню станоўчых змен у грамадзкай думцы што да будаўніцтва прадпрымества ЗАТ "Август-Бел". Дэпутаты пасялковых саветаў (да прыкладу Свіслацкі, Рудзенскі) на мерапрыемства не запрошаныя. Таксама абмінулі ўвагай і прадстаўнікоў недзяржаўных СМІ. Фактычна адбудзецца інструктаж на тэму "Што рабіць з "непаслухмяным" народам" і "Як правільна кантактаваць з "нячэснымі журналістамі". Пра вынікі сустрэчы будзем паведамляць па меры паступлення дакладнай і праверанай інфармацыі.
Глядзі таксама па тэме: абноўлена інфармацыя (дадалося відэа) па апошняй сустрэчы на ЦЭЦ-5. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |