СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSАБНОЎЛЕНА (дадалося відэа): Кіно паглядзелі, людзей папужалі...Учора з 14 да 19 гадзін адміністрацыйныйм корпусе ЦЭЦ-5 ізноўку было цесна ад высоках гасцей. Унушальная дэлегацыя прадстаўнікоў Саўміна чарговы раз спрабавала пераканаць у слушнасці, своечасовасці і выгадзе ідэі па пабудове завода ЗАТ "Август-бел". Фармальна - гэта быў тлумачальны візіт міністра энэргетыкі Азярца на падведамасны аб'ект з мэтаю "супакоіць работнікаў і даць аб'ектыўную інфармацыю, датычную планаў пабудовы завода па вырабу хімічных сродкаў абароны раслін ЗАТ "Август-бел". А разам з ім прыехалі кіраўнікі НАН, Міністэрства прыродных рэсурсаў, і цэлага шэрагу міністэрсваў і ведамстваў. запрошаны таксама былі кіраўнікі Свіслацкага пасялковага і Пухавіцкай раённага выканкамаў. Без запрашэння дэпутатаў гэтым разам вырашылі абысціся. Яшчэ перад "сустрэчай з працаўнікамі" адбылася кароткая "планёрка" якую вёў міністар Азярэц і на якой прысутнічалі збольшага чыноўнікі. Рашэне адно - трэ прадэманстраваць згоду працоўнага калектыва і жыхароў на суседзтва з заводам па вырабу пестыцыдаў. Адпаведна яшчэ да афіцыйнага пачатку сустрэчы, былі праведзены размовы з найбольш актыўнымі работнікамі ЦЭЦ, вызначаны нават пыркладын склад удзельнікаў мерапрыемства. З аднаго боку, у актывую залю не дапусцілі не меней за 50 ЦЭЦаўскіх працоўных, а з другога правялі каля 110 чалавек, якія ня маюць ніякага дачынення да энэргетыкі (найверагодней, будучыя працаўнікі ЗАТ "Август-бел". Сабраным прадэманстравалі 15-ці хвілінны ролік пра "самы чысты і самы бяспечны завод", яшчэ раз распавялі пра "дзяржаўныя інтарэсы ў галіне супрацоўніцтва з ЗАТ "Август" і папрасілі задаваць пытанні. Аднак самым тыповым адказам на "незручныя аргуманты" было "Сколько вам заплатілі за такой вопрос?". Праз 10 хвілін такой перапалкі досыць вялікая група гледачоў папросту пакінула залю. Видэа гэтага моманту можна скачаць ТУТ (Дзякуй сайту: http://tec5.at.tut.by/.) Яшчэ ролікі зробленыя падчас той жа імпрэзы. Дасланыя на электронную пошту адміністратара сайта. Магчымая прычына - бан сайта http://tec5.at.tut.by/. адміністрацыяй партала. Кожны ролік мае памер каля 2,5 мегабайт. Скачванне - вольнае. Дзякуй аўтару здымкаў за дапамогу. Файлы пададзены ў храналагічнам парадку: Астатнія яшчэ раз пачулі пра "неразумнае насельніцтва, якое не бачыць сваёй выгады" і "руку апазіцы ды канкурэнтаў" у пратэстах жыхароў Дружнага і Свіслачы. Сход, па вядікаму рахунку, скончыўся нічым. Чыноўнікі так і не здолелі прадэманстраваць "народае захапленне" планамі пабудовы хімічнага прадпрыемства. Адпаведныя высновы былі зроблены ў той жа вечар, перад ад'ездам міністэрскай дэлегацыі. Так дырэктару ЦЭЦ было ўказана на "незадавальняючы стан з дысцыплінай на прадпрыемстве што выявілася ў сыходзе часткі гледачоў з залі", Прадстаўнікам пухавіцкага РВК было ўказана на "Неабходнасць узмацнення ідэалагічнай работы з насельніцтвам. Арвысновы на ЦЭЦ балі зроблены ўжо сёння зранку: Дырэктар ЦЭЦ распарадзіўся сабраць у працаўнікоў тлумачальныя запіскі наконт учорашняга "самавольнага сыходу са схода". Спрабуюць з людзей браць распіскі "аб нявыхадзе на мітынгі і дэманстрацыі", паўтараюць тэзіс "не порціце жізнь своім детям, ім же поступать...". Застаецца чакаць і адпаведнай рэакцыі ад Пухавіцкага РВК. Аднак можна цвёрда сказаць, што пазіцыя людзей чарговы раз вымусіла чыноўнікаў задумацца. Падцверджаннем гэтага можна лічыць поўную адсутнасць інфармацыі пра мерапрыемства як на сайтах міністэрстваў так і ў навінавай стужцы дзяржаўнага інфармацыйнага агунцтва Белта. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |