СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSФотаздымкі з мітынга і шэсця у Дружным.У акцыі па розных падліках узяло удзел ад 700 да 1500 чалавек. Я схіляюся да лічбы 850-900. Прычына: людзі стаялі збольнаша на сцежках з пліткі і не заходзілі на траву. Таму зоркава колькасць павялічвалася. Аднак ня трэ баяцца рэальных лічбаў: нават 850 чалавек на 12500 насельніцтва Свіслацкага пассавета (Свіслач і Дружны) - гэта ўжо шмат. Для катэгарычна нязгодных з колькасцю раю паглядзець здымкі з чарнобыльскага шляху (26.04) у якім паводле звестак міліцыі ўзяло ўдзел блізу 1300 чал. А паводле арганізатараў - 2000. Проста параўнайце натоўпы. Здымкі з ЧШ можна ўзяць на нашай ніве.
Найбольш актыўныя цягам усяго мерапрыемства былі дзеці й моладзь:
Няблага выглядалі і "таварышчы ў супрацьгазах" Як і "таварышчы ў форме" якія за усім назіралі
Арганізатары плянавалі кароткае мерапрыемства. Нешта кшталту простай дэманстрацыі сілы. Аднак сабраўшыяся вырашылі па-свойму. Фактычна быў паарганізаваны імправізаваны мітынг.
Дасталося і "вялікаму прыхільніку пестыцыдаў" з Мар'інай Горкі сп. Шапавалаву.
Па кароткім мітыгну людзі не пагадзіліся з ідэяй разыходзіцца і перакрылі дарогу
А пасля устроілі невялікае шэсце. Наперадзе калёны ішлі дзеці.
"Абачлівыя" дарослыя крочылі ў 20-30 метрах пасля пярэдняй групы.
Дзякуй Богу, што у мясцовага начальства не паднялася рука даць каманду на разгон. Бо "старэйшыя таварышчы" якраз паспелі б збегчы а 12-16 гадовыя юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся б з пахам "чаромхі" і "дэмакратызатарамі". Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |