Чорнае - гэта белае? Альбо мясцовы досвед пераканання людзей.
Сітуацыя вакол плянаў па пабудове завода па выпуску пестыцыдаў блізу Свіслачы й Дружнага перастала быць "мясцовым пытаннем" яшчэ ў пачатку года. А некалькі тысячаў подпісаў жыхароў і апошняя акцыя ў Дружным вымусілі ўлады рэагаваць.
Рэакцыя, папраўдзе, аказалася тыповай для нашай наменклатуры.
Так, яшчэ напярэдадні апошняга мітынга па прадпрыемствах, якія размешчаны на тэрыторыі Свіслацкага пассавета пайшло "указанне" прадэманстраваць "захапленне плянамі па пабудове хімзавода".
21.04.2008 у міністэрстве энэргетыкі прайшла "прадметная размова" з генеральным дырэктарам РУП «Мінскэнэрга» сп. Бабей і дырэктарам ЦЭЦ-5 сп. Кішко. Як вынік гэтае размовы, на 22 гадзіны (!!!) быў скліканы сход начальнікаў цэхоў ЦЭЦ-5. На сходзе, яеі доўжыўся да паўночы патрабавалі тэрміновага прыняцця мераў па адкліканню подпісаў працаўнікоў ЦЭЦ пад патрабаваннем не дапусціць будаўніцтва завода ЗАТ "Август-Бел".
Трэ зазначыць, што значная частка сабраных адмовілася браць удзел у такой "кампаніі".
У той жа час была праведзена прафілактычная размова і з выконваючым абавязкі КУП "Жылкампаслугі-Свіслач" сп. Людчыкам. Яму ў віну ставіўся... удзел у рэспубліканскім суботніку - нагадаем, што камунальшчыкі прадаставілі транспарт для вывазу смецця, якое было сабрана сябрамі ініцыятыўнай групы на берагох возера Мацярынскага.
На прыватным прадпрыемстве "Мароз прадукт" усіх пацоўных папярэдзілі, што любы удзел у акцыях па супрацьдзеянню пабудове завода ЗАТ "Август-бел" будзе прыроўнены да заявы аб звальненні. Трэ нагадаць толькі, што дадзенае прадпрыемства вырабляе лёдыва (марожанае) "Гоша" і знаходзіцца у паўкіламетры ад мяркуемай пляцоўкі хімзавода.
25.04 "традыцыйна" быў затрыманы сп. Абразоўскі. Затрыманне паўтарылася і зранку наступнага дня калі спадар Сяргей збіраўся ехаць на Чарнобыльскі Шлях. Зараз Сяргей Абразоўскі знаходзіцца ў Свіслацкай лякарні. дыягназ - гіпертанічны крыз.
Напярэдадні майскіх святаў у канцэрне "Белнафтахім" адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Завода Горнага Воска. Тэма - мая ж "трэ спрыяць планам "Августа" нягледзячы ні на што". Упершыню быў агучаны тэзіс, што дадзеная сітуацыя успрымаецца наверсе "Как політіческая".
Пасля 25 сакавіка прафілактычная работа кранулася і школ. Паводле нашай інфармацыі, прынамсі двум настаўніцам Дружненскай СШ у размове заявілі пра несумяшчальнасць далейшай працы настаўнікамі з супрацьдзеяннем пабудове хімзавода.
Адпаведна з вучнямі-удзельнікамі шэсця і іх бацькамі таксама праведзена работа. Намякалася на праблемы пры паступленні ў ВНУ, "чорныя спісы" і г.д.
Цягам мінулага тыдня мы маем звесткі пра 15 размоваў "людзей, якія прадстаўляліся работнікамі ГБ і пракуратуры" з актыўнымі жыхарамі Свіслачы й Дружнага. Тэма - неўдзел у будучых акцыях супраць хімзавода.
Падчас майскіх святаў узнікла новая ідэя, якую гэтымі днямі і спрабуюць рэалізаваць на прадпрыемствах і установах - збор подпісаў за пабудову завода ЗАТ "Август-бел". Колькасць падпісаўшыхся мусіць перавышаць палову ад колькасці працуючых. Кіраўніцтва ЦЭЦ адрэагавала адразу, спусціўшы устаноўку "600 подпісей". Аналагічныя мерапрыемствы можна чакаць і ў іншых месцах.
Ад рэдакцыі партала:
Пра далейшае развіццё падзеяў праінфармуем у наступную пятніцу. Такія матарыялы мяркуем зрабіць штотыднёвымі.