СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Як на вашую думку, ці маюць грамадзяне магчымасць уплываць на прыняццё рашэнняў на мясцовым узроўні Рэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSБераг Свіслачы стане зонай адпачынкуСумнавядомая эпапея па зносу сараяў і добраўпарадкаванню узбярэжжа ў пасёлку Свіслач падыходзіць да фіналу. Неўзабаве пачнецца апошні этап пераўтварэння берагу ракі Свіслач у сапраўдную зону адпачынку. Нагадаем, што ўзбярэжжа ракі Свіслач было забудавана сараямі у пачатку 90-х, калі ў Свіслачы й Дружным у крамах "мерлі з голаду прусакі". Тагачаснае кіраўніцтва пассаевта дало "маўклівую згоду" людзям на самастойны пошук "хлеба штодзённага". У выніку узбярэжжа пераўтварылася ў сапраўдны шанхай, дзе па-за гародамі былі збудаваныя сараі, распладзілася скаціна, птушка. Аднак летась падчас кампаніі "барацьбы з незаконнай забудовай ў водаахоўнай зоне" сарайны гарадок быў знесены, а ўладальнікі забудоваў спляцілі немаленькія штрафы. Паўтала пытаньне, "А што далей". Хадзіла купа чутак: ад пабудовы стаянкі да выдзяленьня зямлі пад катэджы. 7 сакавіка на сустрэчы з выбаршчыкамі дэпутата Харламавай старшыня Свіслацкага выканкама сп. Кацэня запэўніў, што ўзбярэжжа будзе зонай адпачынку. Цягам усіх веснавых месяцаў на узбярэжжа завозіўся пясок з кар'ёраў будаўнічай пляцоўкі ПМФ. Зараз чакаецца завоз грунту. Пасля чаго на усім бераўзе будзе высеяна адмысловая "спартовая" трава і усталяваныя бяседкі. Работы па ўпарадкаваньню берага плянуецца скончыць да сярэдзіны траўня. Глядзі таксама па тэме: Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |