СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Як на вашую думку, ці маюць грамадзяне магчымасць уплываць на прыняццё рашэнняў на мясцовым узроўні Рэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSШведскія выкладчыкі ў Свіслацкай школеСёння ў на базе Свіслацкай школы адбыўся сэмінар для настаўнікаў на тэму “Адукацыя на прыродзе. Падыходы й метады”. Арганізатарам мерапрыемства стала група шведскіх выкладчыкаў пры садзеянні МГА “адукацыя бяз межаў”. Асноўная задача мерапрыемства, па словах Евы-Марыі Харлін, з інстытута педагогікі універсітэта Лінчэпінг (Швецыя) была “Перадаць беларускім настаўнікам тіэхналёгіі й абмяняцца досьведам адукацыі на прыродзе для развіцця экалагічнай свядомасці вучняў”. Такі курс стаў магчымы дзякуючы папярэднім дамоўленасцям, якія былі дасягнуты удзельнікамі групы па рапрацоўцы канцэпцыі развіцця “Мікрарэгіёна Свіслач” з кансультантамі МГА “Адукацыя бяз межаў”. Па мерапрыместве адбылася абзорная экскурсія па Свіслачы, Дружным і тэрыторыі вакол Мацярынскага возера. У апошняй кропцы замежныя госці сустрэлі групу грамадскіх актывісаў, якія прыбіралі берагі й пляжы. Абдылася кароткая але змястоўная размова пра экалагічны стан рэгіёна і перспектывы ягонага паляпшэня. Падобнае мерапрыемства, магчыма, не стане адзінкавым выпадкам, а распачне больш сур’ёзную праграму супрацоўніцтва шведскіх выкладчыкаў з беларускімі калегамі са Свіслачы, Дружнага і суседніх паселішчаў. Прынамся такое паждаданне выказалі як госці, так і прыймаючы бок. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |