СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSЖыхары Свіслачы і Дружнага звярнуліся да СаўмінаНекалькі тысячаў подпісаў пад зваротам з просьбай перагледзець рашэнне аб выдзяленні зямлі пад пабудову завода па вырабу пестыцыдаў перадалі учора ў Савет Міністраў Беларусі жыхары пасёлкаў Свіслач і Дружны. Жыхары пасёлка у сваім звароце таксама папрасілі прадаставіць ім інфарамцыю па тым якім чынам можа быць улічана іх думка, па магчымасці прыцягнення да адказнасці асобаў, вінаватых у фальсіфікацыях вынікаў грамадзкіх слуханняў. Таксама былі запрошаны раз'ясненні пра парадак і працэдуру арганізацыі мясцовага рэфэрэндума датычнага пабудовы хімічнага прадпрымества. Расійская фірма "Август" і яе дачэрняе прадпрымества ЗАТ "Август-Бел" маюць намер пабудаваць завод па вырабу хімічных сродкаў абароны раслін і перапрацоўцы пестыцыдаў з выйшаўшым тэрмінам прыдатнасці ў непасрэднай блізкасці ад Свіслачы і Дружнага. Насельніцтва неадаразова дэманстравала сваю нязгоду з гэтым. Былі праведзены цэлы шэраг сустэчаў, мітынгаў, напісана вялікая кольксаць зваротаў. Удалося дамагчыся часовага прыпынення будаўнічых работ і накладання адміністрацыйнага спагнання на ЗАТ "Август" за парушэнне зямельнага заканадаўства РБ. Аднак пляны будаўніцтва пакуль застаюцца "у сіле". Па-за гэтым, стала вядома, што ў Савет міністраў паступіла калектыўная просьба ад 110 чалавек з просьбай паскорыць убдаўнічыя работы і увоў у завода ў эксплуатацыю. У адказ ініцыятыўная група сабрала некалькі тысячаў подпісаў пад сваім зваротам і перадала ў Саўмін. Тым болей, што сёння на паседжанні Прэзідыўма Савета Міністраў Беларусі па-за іншым і будзе разглядацца пытанне "Августа". Спасылкі па тэме: Сёння Савет міністраў вырашае лёс завода ЗАТ "Август-Бел" Візіт намеснікаў замест дыялогу А это то что написала про встречу БЕЛТА Фірма "Август" дае "задні ход"? Інфармацыя і дакуманты па гісторыі будаўніцтва завода ЗАТ "Август-Бел" Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |