СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSБудзе распрацаваны комплексны план сацыяльна-эканамічнага развіцця Свіслачы, Дружнага і прылеглых тэрыторый.Сёння, 6 красавіка адбылася першая сустрэча ў межах распрацоўкі канцэпцыі устойлівага развіцця Свіслачы і прылеглых тэрыторый. Было аб’яўлена аб стварэнні нефармалізаванага “мікрарэгіёна Свіслач” куды акрамя тэрыторый Свіслацкага пассавета ўвайшлі Дукорскі і Ананічскі сельскія саветы.
Сустрэча прайшла ў межах працы над “Мясцовай павесткай-
У сустрэчы ўзялі удзел прадстаўнікі грамадскіх груп, дэпутаты мясцовых Саветаў, актыўныя жыхары. На першым этапе быў прааналізаваны цяперашні стан развіцця мікрарэгіёна, вызначаныя моцныя і слабыя бакі. Вынікам працы мае стаць канцэпцыя развіцця Мікрарэгіёна і пакрокавы план рэалізацыі гэтай канцэпцыі. Удзельнікі размеркавалі між сабою накірункі працы. Такія сустрэчы будуць адбывацца на рэгулярнай аснове з прыцягненнем усіх жадаючых і старонніх экспертаў.
Пры адкыцці сустрэчы старшыня Свіслацкага выканкама А.П. Кацэня зазначыў, што “Нам неабходна вызначыць прыярытэты нашага развіцця і цвёрда іх прытрымлівацца”. Як зазначыла дэпутат Свіслацкага пассавета Вольга Харламава: “Добра, што мы акрамя абароны сваіх інтарэсаў у галіне экалогіі пачынаем задаваць пытанні, якім мы хочам бачыць наш рэгіён і што для гэтага трэба зрабіць”. Гэтую думку ў сваім выступе падзяліў і адзін з лідараў ініцыятыўнай групы, якая працуе ў пытаннях абароны законнасці і інтарэсаў грамадзянаў пры спробе пабудовы завода “Август-бел” В.Ю. Ячнік. Акрамя таго, ён звярнуў увагу што трэба скіроўваць высілкі і “у галіне адраджэння духоўнасці і прапагандзе здаровага ладу жыцця”. Устойчивое развитие (УР) – это такое развитие, при котором удовлетворение нужд нынешнего поколения происходит без ущемления возможностей будущих поколений удовлетворять свои потребности. Вместе с тем следует иметь в виду, что каждый район, город, территория уникальны в своём роде. Следовательно, каждое местное сообщество заинтересовано в отражении его специфических условий и интересов в глобальных планах по достижению устойчивого развития. Для этого и создаются Местные Повестки 21 - более детальные и ориентированные на решение местных проблем стратегии устойчивого развития. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |