СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSВізіт намеснікаў замест дыялогуСёння з 16 да 1930 адбывалася інфармацыйная сутсрэча прысвечаная будаўніцтву ЗАТ “Август-Бел”. Дэсант чыноўнікаў меў за мэту паказаць неразумным жыхарам Свіслачы і Дружнага выгоды ад хімзавода і ягоную бяспеку. Сама гісторыя з прызначэннем даты і правядзеннем мерапрымества выклікала цэлы шэраг пытанняў. Паводле рашэння Саўміна і папярэдняй інфармацыі меліся адбыцца грамадскія слуханні. Аднак, па словах вядучага (намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама) дата і час былі ўзгоднены учора на нарадзе ў губернатара, якая пачалася ў 1500 і скочылась у 1900. такім чынам на інфармаванне жыхароў заставалася меней за суткі (!!!). паводле нашай інфармацыі, на гэтай нарадзе на поўным сур’ёзе абмярковўвалася пытанне фармату удзельнікаў. Абралі самую далёкую ад Свіслачы і Дружнага залю – актавую залю ЦЭЦ-5. Першую інфармацыю ініцыятыўнагя група пачала распаўсюджваць у выглядзе ўлётак 2 красавіка пасля 21 гадзіны. Першыя аб’явы ад імя пассавета з’явіліся сёння каля 12-й (за 4 гадзіны да мерапрыемства). Людзі рыхтаваліся ісці пешшу блізу 3-х кіламетраў.
Такая колькасць удзельнікаў з’явілася нечаканасцю для арганізатараў. Спрабавалі нават перакрыць допуск у будынак. Аднак калі на ганку сабралося блізу сотні рашуча настроеных жыхароў, у кагосці хапіла розуму даць загад адчыніць дзверы.
У выніку ў перапоўненай залі сабралося не меней за 900 чалавек. Высокая дэлегацыя, якая складалася выключна з намеснікаў кіраўнікоў міністэрстваў, НАН, выканкамаў і якую трапна назвалі “группа замов” займала свае месцы. Выгляд і манера трымацца гэтых людзей не пакідалі сумневу, што яны рашуча настроены “патлумачыць неразумным” перавагі хімічнай вытворчасці побач з домам. Людзям была пардстаўлена інфармацыя, якая мела няшмат агульнага з раней сказаным на сустрэчах. Аказваецца ЗАТ “Август-Бел” будзе вырабляць усяго толькі 6 відаў прэпаратаў, а аўдые і відэазапісы выступаў кіраўнікоў гэтае фірмы дзе яны кажуць пра 42 віда гэта “плод вашего воображения”. Другое адкрыццё – на заводзе не збіраюцца займацца ўтылізацыяй пестыцыдаў. А паведамленні інфармагенцтваў – гэта “спроба кінуць цень да добрае імя фірмы”. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |