СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSБудзе падвышана нагрузка на Свіслацкія ачыстныя збудаванніДнямі стала вядома, што плануецца значна павысіць нагрузку на ачыстныя збудаванні КУП "Жылкампаслугі Свіслач". Гэта адбудзецца за кошт перанакіроўкі на іх магутнасці бытавыхі прамысловых сцёкаў г.п. Рудзенск.На сёння станцыя ачысткі штодня апрацоўвае блізу 5 тысяч кубаметраў забруджаных вод. Гэта бытавыя і прамысловыя сцёкі ад Свіслачы, Дружнага, Прампляцоўкі. Праектная ж магутнасць збудаваняў - 9,4 тысячы кубаметраў. Ачыстныя збудаванні КУП "жылкампаслугі-Свіслач" адны з самых новых на тэрыторыі Беларусі. Яны будаваліся з разлікам на большую нагрузку (у межах праекта па пабудове АЭС у 80-х гадах ХХ стагодзя). Напрыклад, тут праводзіцца комплексная фізіка-хімічная ачыстка сцёкавых водаў. І аналагічных станцый на тэрыторыі Беларусі болей няма. Таму, як зазначыла ў інтэрвью "Пухавіцкім навінам" начальнік КАЗ спадарыня Балакір "... мы можам прыняць і сцёкі пасёлка Рудзенск. Што і будзе зроблена бліжэйшым часам". У той жа час вядома, што ў праекце Мэблевай фабрыкі, завода "Баўміт" і сумнавядомага завода ЗАТ "Август-бел" прадугледжана былавыя сцёкі накіроўваць таксама на збудаванні КУП "Жылкампаслугі-Свіслач". Ці праводзіліся разлікі патэнцыйнай нагрузкі пры ўмове пабудовы гэтых заводаў пакуль невядома. Застаецца спадзявацца на адносную навізну ачыстных збудаванняў і прыстойны "запас магутнасці". Беларусь і сьвет
Блог
|
|
Belarda.org: Бабруйск,
Барысаў,
Белаазёрск,
Гарадок,
Глыбокае,
Горкі,
Гродна,
Жодзiна,
Масты,
Рэчыца,
Салiгорск,
Светлагорск,
Свiслач,
|
Дызайн — unutranyholas |