Ні мітынга ні сустрэчы. Савет міністраў не ўказ Пухавіцкаму РВК.
Некалькі гадзінаў таму стала вядома, што Пухавіцкі райвыканкам адмовіў ініцыятыўнай групе ў правядзенні мітынга і сустрэчы жыхароў пасёлкаў Свіслач і Дружны па пытаннях пабудовы хімічнага завода ЗАТ "Август-бел". Нягледзячы на рашэнне савета міністраў ад 12.03.2008 мясцовыя ўлады за сакавік не правялі і не дазволілі правесці аніводнай сустрэчы жыхароў па гэтай праблеме.
Замест сустрэчы ў суботу прапанавана правесці грамадскія слуханні 2.04.2008 г. Канкрэтнае месца і час правядзення пакуль невядомыя.
Меркавалася, што аб 11-й гадзіне ў суботу на стадыёне пас. Свіслач адбудзецца мітынг а ў 16:00 - сустрэча жахароў з кіраўніцтвам раёна, прадстаўнікамі фірмы "Август" і іншымі асобамі. Як высветлілася пасля падачы заявак аб 11 на стадыёне пачынаецца футбол, а Дом Культуры заняты цэлы дзень.
Грамадская ініцыятыўная група вырашыла не накляць сітуацыю а як след падрыхтавацца да мерапрыемства ў сераду. нагадаем, што ў мінулую суботу ў Дружным прайшоў несанкцыянаваны мітынг супраць пабудовы завода па вырабу хімічных сродкаў абароны раслін.
Самае цікавае ў сітуацыі тое, што яшчэ 12 скавіка Савет міністраў прыняў рашэнне да 21.03 правесці сустрэчы з жыхарамі пасёлкаў і дакласці вынікі да 24.03. Тэкст рашэння савета міністраў і дадатковую інфармацыю па фірме "Август-Бел" Можна знайсці ў адмысловым раздзеле нашага сайта.
Глядзі таксама па тэме:
Дружны мітынгуе на чарзе Свіслач