СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSДружны мітынгуе, наступная СвіслачУ суботу з 11 да 13 гадзін у Дружным адбываўся мітынг супраць будаўніцтва завода па вытворчасці хімічных сродкаў абароны раслін. Больш за 500 жыхароў Свіслачы і Дружнага сабраліся ў Дружненскім парку каб выказаць сваю катэгарычную нязгоду з плянамі пабудовы хімічнай вытворчасці побач з пасёлкамі. Акцыя выклікала досыць вялікі рэзананс як ў пасёлку, так і ў краіне. Дастаткова сказаць, што на мітынг у Дружным звярнула ўвагу АНТ (рэпартаж Т УТ). Аднак, трэба зазначыць, што гэта ўжо не першая з акцый насельніцтва супраць будаўніцтва завода. Актыўнасць жыхароў пачала праяўляцца яшчэ з лета 2007 года, калі Дукорскі пасялковы Савет выдзеліў землі пад будаўніцтва адразу за заборам Мінскай ЦЭЦ-5, а Пухавіцкі райвыканкам зацвердзіў гэтае рашэнне нават не запытаўшыся меркаванная жыхароў Дружнага, Свіслачы і Свіслацкага пассавета (як найбліжэйшай адміністрацыйнай адзінкі да плануемай будоўлі). Завод па вырабу хімічных сродкаў абароны раслін будуецца ЗАТ “Август-бел” – дачэрнім прадпрыемствам аднаго з буйнейшых расейскіх вытворцаў аграхіміі фірмай “Август”. Акрамя вырабу завод мусіць займацца і перапрацоўкай аграхімічных сродкаў, у якіх скончыўся тэрмін прыдатнасці1.
Жыхары пасёлкаў, якія сабраліся на мітынг запатрабавалі правядзеньня мясцовага рэфэрэндуму аб мэтазгоднасьці будаўніцтва прадпрыемства ў непасрэднай блізкасьці ад пасёлкаў і стратэічнага аб’екта (ЦЭЦ-5), а таксама за правядзеньне незалежнай мэдычнай, экалягічнай і юрыдычнай экспэртызы рашэнняў Пухавіцкага выканкама што датычныя ЗАТ “Август-бел”. Было абвешчана, што мітынгі будуць тываць да той пары покуль не пачнецца вырашэнне дадзенай праблемы. Адразу па мітынгу ініцыятыўная група грамадзян пачала сбор подпісаў пад патрабаваннем да ўладаў прызначыць мясцовы рэфэрэндум. На раніцу 25 сакавіка сабрана ўжо каля 1280 подпісаў.
Актывісты таксама звярнуліся да мясцовых уладаў з новай заяўкай на правядзеньне чарговага мітынгу 29 сакавіка. Гэтым разам акцыя мае адбыцца ў Свіслачы. 1. Утылізацыя хімічных рэчываў можа адбывацца праз як выкарыстанне сродкаў у вытворчым працэсе альбо знішчэнне. У апошнім выпадку выпадку такія рэчывы найчасцей дэактывуюць альбо спальваюць актыўную частку пры высокіх тэмпературах. За савецкім часам такое рабілася ў амаль звычайных печах без зважання на шкоднасць выкідаў. Новыя тэхналёгіі прадугледжваюць адмысловыя агрэгаты, у якіх пры высокіх тэмпературах (ад 800 да 2000 градусаў) адбываецца рэакцыя ў часе якой актыўныя і шкодныя рэчывы альбо дэактывуюцца альбо згараюць. Такія агрэгаты вырабляюцца па так званай закрытай тэхналёгіі (без выкідаў газаў у атмасферу) і печамі іх можна назваюць умоўна. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |