СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSСараі на беразе Свіслачы спалілі. А далей?
Знішчылі "шанхай" на беразе Свіслачы ў сціслыя тэрміны. Аднак адразу паўстала пытанне "А што далей?" На жаль людзі дакладнай інфармацыі на гэты конт так і не атрымалі. У той жа час ўжо некалькі дзён на бераг ракі звозіцца пясок. Дайшло нават да таго, што у першых чыслах сакавіка машыны для прыборкі смецця не здолелі даехаць да смеццевых кантэйнераў -- усё было завалена свежэпрывезеным грунтам.
У жыхароў паўстала пытанне навошта. Кіроўцы машын адказваюць цьмяна "Мусі нешта будуць будаваць". Версій на сёння ёсць некалькі: ад выроўнявання пляцоўкі да пабудовы платнай аўтастаянкі. Прычым апошняе тлумачэнне карыстаецца "найбольшай папулярнасцю" сярод жыхароў. Інфармацыі з выканкама наконт актывізацыі работ дасюль няма. А частка жыхароў дамоў №№ 25-29 па вул. Партызанскай абвесцілі сёння, што маюць намер аб'ядноўвацца з мэтай недапушчэння ўзвядзеня платнага паркінгу на беразе ракі. Тым болей, што гэтае месца з'яўляецца часткай водаахоўнай зоны. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |