СвiслачРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Як на вашую думку, ці маюць грамадзяне магчымасць уплываць на прыняццё рашэнняў на мясцовым узроўні Рэклама
|
Інфармацыя па будоўлі завода фірмай АвгустАгульная інфармацыя Беларуская кампанія ЗАТ «Август-Бел» створана буйнейшым расійскім вырабніком хімічных сродкаў абароны раслін для пабудовы ў Беларусі і далейшага выкарыстання (эксплуатацыі) завода па вырабу сродкаў абароны раслін. Першае ўзгадка пра кампанію датавана 18 студзеня 2007 года ў навасным радку інфармагенцтва ПРАЙМ-ТАСС. У планах – пабудаваць цягам 2008 года завод і пачаць выпуск прадукцыі ўвесну 2009 года. Участак, абраны пад будаўніцтва – прампляцоўка Мінскай ЦЭЦ-5, блізу пасёлкаў Дружны і Свіслач Пухавіцкага раёна. Пад будаўніцтва адведзены ўчастак Па папярэдніх падліках, кошт пабудовы першай часткі завода складае блізу 15-17 мільёнаў даляраў ЗША. Па сцвярджэнню кіраўніцтва завода у будучым магчымая пабудова другой часткі завода з большай магутнасцю. Планаваная ж магутнасць “першай чаргі” завода каля 6-7 тыс т праукцыі у год. Па папярэдніх ацэнках, прадпрыемства зможа забяспечваць сваёй прадукцыяй да 40% патрэбаў унутранага рынку РБ. Галаўное прадпрыемства ЗАТ “Август” зарэгістравана ў Расіі ў жніўні Афіцыйная старонка ЗАТ “Август” (РФ) Гісторыя адвода пляцоўкі пад будаўніцтва завода Першыя планы ЗАТ “Август-Бел” не тычыліся Пухавіцкага раёна. Меркавалася пабудаваць завод у СЭЗ МІНСК. Аднак дазвол на будаўніцтва не быў дадзены багата ў чым дзякуючы лісту АН РБ, дзе “выказвалася меркаванне ў немэтазгоднасці такога прадпрымества каля сталіцы РБ” (Амаль) Поўны тэкст ліста ужо вывесілі У выніку, прадстаўнікамі Августа была абраная пляцоўка каля ЦЭЦ-5. Гэтыя землі знаходзіліся на тэрыторыі Дукорскага сельсавета. Менавіта ён і прыняў першаснае рашэнне па выдзяленню зямлі пад будоўлю хімічнага прадпрыемства. Гэтае рашэнне было ўхвалена на сэсіі Пухавіцкага раённага Савета Копіі рашэнняў: Дукорскага сельсавета і Пухавіцкага райсавета Для інфармавання жыхароў пасёлку аб плянах пабудовы прадпрыемства з ініцыятывы ЗАТ “Август-Бел” у чэрвені 2007 года ў памяшканні Завода горнага воска (г.п. Свіслач) адбыўся круглы стол кіраўніцтва ЗАТ “Август-Бел” з дэпутатамі і прадстаўнікамі грамадскасці Свіслачы. Фактычна мясцовае насельніцтва проста паставілі перад фактам. Стэнаграма паседжання будзе выешана тут не пазней за 2.04.2008 Практычна адразу некалькі жыхароў пасёлка пачалі збор подпісаў пад патрабаваннем да дэпутатаў пасялковага і раённаг Саветаў прызначыць мясцовы рэфэрэндум па пытаннях мэтазгоднасці такога прадпрыемства блізу тэрыторыі Свіслацкага пассавета. Было сабрана болей за 650 подпісаў якія былі перададзены ў Райвыканкам. Лёс гэтых подпісаў на сёння невядомы. Рэакцыі няма. Ужо ўвосень 2007 года ЗАТ “Август-Бел” мае праект на пабудову завода. Пачынаюцца першасныя работы на пляцоўцы. Экалагічная частка праекта даступна па гэтай спасылцы
19.12.2007 У прэс-рэлізеЗАТ “Август-Бел” гаворыцца, што “Также компания ЗАО "Август-Бел" по просьбе Минсельхозпрода РБ готова помочь решению проблемы хранения в Республике Беларусь неиспользованных средств защиты растений с истекшим сроком годности. На новом заводе будет установлено специальное оборудование, используемое в цикле производства, которое будет способствовать решению данной проблемы”. ВАЖНА: Яшчэ ў жніўні 2007 года фірма "Август-бел" заключыла дамову з ЗАТ "Турмалін" (г. Санкт-Пецярбуг) на распрацоўку і пастаўку печы-інсінератара ІН-50.4м для тэрмічнага знішчэння пестыцыдаў, ня якія сыйшоў тэрмін прыдатнасці. Намінальная нагрузка печы - 150 кг. за гадзіну.
У снежні 2007 года НАН Беларусі трэці раз дае заключэнне аб немэтазгоднасці пабудовы завода ЗАТ “Август-Бел” на тэрыторыі Беларусі. Тэкст даступны па гэтай спасылцы Жыхары пасёлкаў Свіслач і Дружны ў прамежку з верасня 2007 па люты 2008 праводзяць 5 сустрэчаў на кожнай з якіх выказваецца катэгарычная нязгода з планамі пабудовы завода ЗАТ “Август-Бел”. Збіраюцца подпісы пад лістом да Прэзідэнта РБ лукашэка А.Р. Сабрана болей за 1000 подпісаў. Ліст быў адпраўлены. Адказу пакуль няма. Тэкст даступны па гэтай спасылцы 24-25.01.2008 г. была распрацавана "Справаздача па выніках ацэнкі ўздзеяння завода на навакольнае асяроддзе" (ОВОС). Поўны тэкст дакуманта (разбітага па раздзелах для зручнейшага скачвання) даступны па гэтай спасылцы 12.02.2008 г. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя накіравала заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы праета "Завода па вырабу сродкаў абароны раслін у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці". Заключэнне № 46 даступнае па гэтай спасылцы (аб'ём файла 550 кб) 12.03.2008 г. Савет міністраў РБ вырашыў правесці вывучэнне думкі насельніцтва датычна плануемага будаўніцтва. Адмысловыя даручэнні былі даны цэламу шэжрагу чыноўнікаў. На жаль рашэнне нават не было перадана ў свіслацкі выканкам. Раённыя ўлады даручэнне саўміна праінгаравалі. 22.03 У Дружным адбыўся масавы мітынг супраць будаўніцтва. У мітынгу узяло ўдзел болей за 500 чалавек. Інфармацыя даступна ў раздзеле "рэгіянальныя навіны". Па мітынгу ў пасёлку Дружны ініцыятыўная група падае заяўку на правядзенне мітынга (на стадыёне пасёлка) і сустрэчы жыхароў (у Доме культуры) у пасёлку Свіслач 29 сакавіка аб 11-й і 16-й гадзінах адпаведна. 27.03 становіцца вядома, што ні мітынг ні сустрэчу не дазволілі. На раніцу на стадыёне тэрмінова прызначылі футбольны матч чэмпіянату Мінскай вобласці, а ДК быццам бы цэлы дзень заняты пад працу гурткоў. Прапанавана правесці грамадскія слуханні па пытанню будаўніцтва завода "предварітельно 2.04" 29.03 жыхары Свіслачы прыйшлі паглядзець на футбол. І сумясцілі гэта з абмеркаваннем сітуацыі вакол будаўніцтва. Міліцыя не замінала - фармальна ўсе былі гледачамі матча. (Матарыял і фота з акцыі тут) 30.03 У выніку праверкі камітэтам дзяржкантроля выяўлена, што ЗАТ "Август-Бел" распачаў будаўнічыя работы без афармлення адпаведнай дакументацыі пра адвод зямлі. Вынік - накладанне штрафа на кіраўнікоў ЗАТ "Август-Бел" і прадпісанне пра прыпыненне будаўніцтва. 3.04 у актавай залі ЦЭЦ-5 прайшла інфармацыйная стустрэча прадстаўнікоў Міністэрстваў і ведамстваў з жыхарамі Свіслацкага пассавета. Меліся адбыцца грамадскія слуханні, аднак яны так і не пачаліся. Пратакол арганізатарамі ня вёўся, галасавання па вынесенаму пытанню не праводзілася. На гэтай сустрэчы фірма "Август-Бел" фактчна адмовілася ад сваёй ідэі утылізаваць пратэрмінаваныя пестыцыды. Па сустрэчы ініцыятыўная група падцвердзіла намер дабівацца мясцовага рэфэрэндума. 9.04-15.04 У Свіслачы адбываецца збор подпісаў пад лістом да Савета Міністраў з просьбай перашледзець рашэнне пра будаўніцтва завода ЗАТ "Август-бел". Сабрана болей за 5 500 подпісаў. 15.04 -- подпісы перадаюцца ў Савет Міністраў РБ 16-17 -- копіі ліста перадаюцца ў Канстытуцыйны Суд, Генпракуратуру. 25.04 -- новая масавая акцыя ў Дружным
Кроніка далейшых падзеяў вакол будаўніцтва ў нашых аглядах: Чорнае - гэта белае? Альбо мясцовы досвед пераканання людзей 16.05 Каля 250 чалавек сабраліся ўчора на чарговую акцыю пратэста ў Дружным Агляд падзей вакол будаўніцтва ЗАТ “Август-Бел” з 16 па 25 траўня
Перапіска з дзяржаўнымі органамі па пытаннях, датычных ЗАТ "Август-Бел" У гэтым раздзеле будзем збіраць і змяшчаць перапіску грамадзянаў і арганізацый з дзяржаўнымі органамі Беларусі па пытаннях, датычных ЗАТ "Август" і ЗАТ "Август-бел". Нагадаем, што паводле закона "Аб зваротах грамадзянаў" адказ на ліст мусіць быць дасланы не пазней за 30 дзён (у выпадках, калі патрабуецца даадтковая праверка). Рэакцыя на калектыўны зварот мусіць быць цягам 10 дзён. Пры наяўнасці 30 і болей падпісантаў адпаведная дзяржаўная установа АБАВЯЗАНА стварыць камісію і выехаць на месца.
Карысныя спасылкі па тэме: http://eco-druzhnyi.org/ - сайт ініцыятывы з Дружнага, дакуманты, інфармацыя Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |