Замест Уводзінаў
У гэтым раздзеле будуць прадстаўлены вынікі апытанняў, якія вяліся на Рэгіянальным партале Свіслач.
Звычайна апытанне на Свіслач: рэгіянальны партал будзе доўжыцца ад 2-х да 3-х тыдняў За гэты тэрмін колькасць адказаў дакладна перавышае 200 і можна ўжо казаць аб нейкіх выніках і дынаміке.
Вынікі прадстаўляюцца ў 2-х відах: табліца і дыяграма. Пры перадруку й выкарыстанні просьба ставіць спасылку на Свіслач:Рэгіянальны партал алььбо на групу рэгіянальных парталаў Belarda.org.
Лірычнае адступленне1: Ці можна давяраць такім апытанням?
Першае і галоўнае, што трэ сабе запомніць – такія апытанні ня маюць нічога агульнага з сацыялагічнымі даследваннямі. Яна адлюстроўваюць меркаванне пэўнай сацыяльнай групы якая, паводле сваёй структуры (нават зыходзячы з прыкметы 100% кампутарызацыі :D) і блізка не адпавядае структуры беларускага насельніцтва ці насельніцтва Свіслачы і Дружнага.
Лірычнае адступленне2:Чаму можна верыць?
Адзін голас – гэта ў сярэднім 0,75 рэальнага чалавека :-)
Звяртаем Вашую ўвагу, што ў падліках апытання залічваліся толькі па 1 хіту з кожнага унікальнага ІР. Таксама у фільтры апытаньня існуе праверка ідэнтычнасці (паводле CRC) кампутараў і браўзераў пры карыстанні “дынамічным ІР” – гэта азначае, што такія карыстальнікі са свайго браўзера могуць прагаласаваць толькі аднойчы. Натуральна, існуюць схемы падману і такой сістэмы (спрадзяюся, даруеце за адсутнасць іх апісаньняў), але пра іх ведаюць толькі неблагія спецы, якіх сярод карыстальнікаў не болей за 5%. І то, такія магчымасці дазваляюць максімум прагаласаваць 2-3 разы з аднаго кампутара.
Зыходзячы з вышэйзгаданага мы можам з вялікай доляй упэўненасці казаць, што за пераважнай колькасцю хітоў стаяць асобныя людзі.
З павагай, адмін Свіслач: Рэгіянальны партал
Вынікі апытанняў:
Як Вы лічыце, ці патрэбныя свіслачы новыя прадпрымемствы? (праводзілася з 15.03 па 6.04 2008 г.)
Колькасць адказаў: 219
Як Вы лічыце, ці можна давяраць кантроль за экалягічнай сітуацыяй на прадпрымествах толькі дзяржаўным органам? (праводзілася з 7.04 па 20.05 2008 г.)Колькасць адказаў: 477