Лагін: Пароль: Рэгістрацыя

Карысная інфармацыя

Зваротная сувязь

Надвор'е на заўтра, 11.09.2010

+13..+15 C°, 769 мм.рт.ст
суцэльная воблачнасць,
Вецер: 2-4 м/c, усходні

Курсы валют

cёння заўтра
Даляр ЗША 3033.00 3031.00
Эўра 3847.97 3854.52
Расейскі руб. 98.22 98.11

Апошнія аб'явы

Нашы сябры

Рэкляма

АЭС в Беларуси

Бітва за ўраджай па-нашаму. Тэхніка ў канаву! (+фота)

29.07.2010 20:16, прачытана: 68, каментары: 0
Ключавыя словы: Жніво, Ганцавічы, камбайн, канава, здарэнне, дзівосы, Жніво-2010

У самы разгар жніва ў адным з механізатары ўмудраюцца... тапіць тэхніку. Спачатку камбайн а пасля і аўтакран. Выратавальная аперацыя хоць і вызваліла тэхніку з вады, але пашкодзіла МАЗаўскі кран. А камбайн выпаў з бітвы за жніво прынамсі на тыдзень.

Для паляпшэння настрою падчас чытання настойліва рэкамендуем уключыць гук на Вашым кампутары.



У самы разгар жніва ў адным з СВК  Ганцавіцкага раёна ўмудрыдіся ўтапіць тэхніку. Спачатку камбайн а пасля і аўтакран. Выратавальная аперацыя хоць і вызваліла тэхніку з вады, але пашкодзіла МАЗаўскі кран. А камбайн выпаў з бітвы за жніво прынамсі на тыдзень.







Аб гэтым жыхары вёскі паведамілі на «гарачую лінію» газеты «Ганцавіцкі час». Вяскоўцы  на гэты раз патэлефанавалі крыху са спазненнем. Калі на месца здарэння прыехаў журналіст «ГЧ» (а ад Ганцавіч да ўрочышча Ясянёва было кіламетраў 35), камбайн ляжаў у канаве больш за дзве гадзіны,






Кіраўнік СВК быў вельмі сумны і заклапочаны. Ён разам з кіраўніцтвам райсельгасхарчу раёна ўжо выклікалі на дапамогу тэхніку – два краны і магутны трактар. Толькі непрыемнасці на той момант яшчэ не скончыліся.

Але, як кажуць, бяда адна не ходзіць… Відавочцам далейшых падзей стаў аўтар гэтага артыкула. Адзін з кранаў на базе «Маза», ужо падрыхтаваўшыся падымаць камбайн, нечакана пакаціўся… Вадзіцель ускочыў у кабіну машыны, але націсканне на тармазы не дапамагло, і праз некалькі секунд кран з'ехаў у тую ж канаву. Выратавала, што ён урэзаўся ў кола камбайна, які ўжо моцна ўпакаваўся ў іл.

Магутны трактар «Джон-Дзір» з цяжкасцю, але выцягнуў «Маз», але пры гэтым адарваў бампер. У кране, як высветлілася, чамусці адказалі тармазы. І спыніўшыся ўжо на роўнай дарозе, «Маз» яшчэ стукнуўся і ў трактар. У трактарыста, здалося сэрца аблілося крывёю. «Лепш бы ў мяне ўрэзаўся, толькі не ў трактар», - выскачўшы с кабіны залямантаваў раздзялавіцкі механізатар. Але ўважліва аглядзеўшы сваю тэхніку і, упэўніўшыся, што нічога не пашкоджана, супакоіўся.

З цяжкасцю, але да вечара 16-тонную гомсельмашаўскую махіну з глыбокай канавы неяк выцягнулі. З-за чаго з роўнай асфальтаванай дарогі камбайн трапіў ў канаву, ніхто дакладна патлумачыць не змог. Па словах старшыні сельгаскааператыва, камбайнер быў цвярозы.

Некалькі дзён механізатары і слесары займаліся рамонтам камбайна, і ў чацвер, ён ужо гатовы быў выйсці ў поле.

Крыніца: Ганцавіцкі час

Для гукавога афармлення скарыстана песня гурта Нейро Дюбель "Переехало комбайном" з альбому "Охотник и Сайгак". Дадзены гукавы файл не мае ніякага дачынення да выкладзеных фактаў і пастаўлены выключна з мэтаю падняцця настрою чытачам.
Пакінуць каментар

Рэгіянальныя навіны


Беларусь і сьвет


Блогі


© Belarda.org, 2007-2010
Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Свiслач, Светлагорск, Смалявічы