Лагін: Пароль: Рэгістрацыя

Карысная інфармацыя

Зваротная сувязь

Надвор'е на заўтра, 11.09.2010

+13..+15 C°, 769 мм.рт.ст
суцэльная воблачнасць,
Вецер: 2-4 м/c, усходні

Курсы валют

cёння заўтра
Даляр ЗША 3033.00 3031.00
Эўра 3847.97 3854.52
Расейскі руб. 98.22 98.11

Апошнія аб'явы

Нашы сябры

Рэкляма

АЭС в Беларуси

Беларусь-ЗША. Пазіцыя штатаў не мяняецца

28.07.2010 14:46, прачытана: 29, каментары: 0
Ключавыя словы: Беларусь, ЗША, палітыка, дыялог, пазіцыі бакоў

Злучаныя Штаты не здрадзяць прынцыповай пазіцыі ў адносінах да ацэнкі выканання правоў чалавека ў Беларусі, заявіў журналістам часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан 27 ліпеня ў Раўбічах падчас фестывалю "Амбасовiшча".
Злучаныя Штаты не здрадзяць прынцыповай пазіцыі ў адносінах да ацэнкі выканання правоў чалавека ў Беларусі, заявіў журналістам часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан 27 ліпеня ў Раўбічах падчас фестывалю "Амбасовiшча".

Дыпламат выказаў шкадаванне, што ЗША вымушаныя адмовіцца ад рэзідэнцыі пасла ў Раўбічах. "Два гады дом не заняты, і няма сігналаў, што сітуацыя зменіцца. Не мае сэнсу плаціць за тое, што не выкарыстоўваецца", — сказаў Скэнлан. З сакавіка 2008 года пасольства ЗША ў Беларусі ўзначальвае часовы павераны, пасля таго як Мінск адклікаў свайго пасла з Вашынгтона.

"Крокі больш значныя чым словы, — падкрэсліў Скэнлан. — Калі ўрад Беларусі хоча супрацоўнічаць, павінен быць крок насустрач з яго боку".

"Беларусы разумеюць, што нашы прыярытэты і наша палітыка ў Беларусі не зменяцца", — упэўнены Скэнлан. Паводле яго слоў, пасольства прадоўжыць працу ў Мінску. Дыпламат пацвердзіў зацікаўленасць Вашынгтона ў дыялогу з беларускімі ўладамі, у развіцці адносін з Беларуссю і ў паляпшэнні сітуацыі ў сферах, якія гэтага патрабуюць.

Крыніца: БелаПАН
Пакінуць каментар

Рэгіянальныя навіны


Беларусь і сьвет


Блогі


© Belarda.org, 2007-2010
Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Свiслач, Светлагорск, Смалявічы