Лагін: Пароль: Рэгістрацыя

Карысная інфармацыя

Зваротная сувязь

Надвор'е на заўтра, 11.09.2010

+13..+15 C°, 769 мм.рт.ст
суцэльная воблачнасць,
Вецер: 2-4 м/c, усходні

Курсы валют

cёння заўтра
Даляр ЗША 3033.00 3031.00
Эўра 3847.97 3854.52
Расейскі руб. 98.22 98.11

Апошнія аб'явы

Нашы сябры

Рэкляма

АЭС в Беларуси

У будаўніцтва Рудзенску укладуць болей за $1 мільярд

27.07.2010 14:06, прачытана: 78, каментары: 1
Ключавыя словы: Мінск, Рудзенск, гарады спадарожнікі, генплан, будаўніцтва, жытло

Сёння ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная будаўніцтву гарадоў-спадарожнікаў сталіцы. Былі названыя прыкладныя даты, аб'ёмы будаўніцтва і кошты.
На першым этапе, які працягнецца да 2015 году плануецца апрабаваць тэхналогію будаўніцтва на базе Смалявічаў і Смалявіцкага раёну.

Там будуць збудаваныя 2 горады-спадарожнікі. Першы – шматкватэрная забудова (з інфраструктурай) на 10 тысяч чалавек у самім горадзе Смалявічы. Другі, у Смалявіцкім раёне, -- катэджная малапавярховая забудова на 14 тысяч чалавек.
Абодва гарадкі будуць узводзіцца разам з усёй супутнай інфраструктурай (пачынаючы ад камунальнай і да сацыяльна-культурнай).

Зручнасць пражывання ў гарадах-спадарожніках будзе не ніжэйшая а багата ў чым нават вышэйшая чым у сталіцы. У гэтым перакананы начальнік упраўлення горадабудаўніцтва Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Сяргей Казлоўскі.  Ён жа і прывёў прыкладны кошт Смалявіцкага праекту. Выдаткі на рэалізацыю задумаў у Смалявічах і раёне складуць 5,28 трыльёны рублёў. Гэта каля $1,76 мільярда ў эквіваленце.




Пры гэтым спадар Казлоўскі адзначыў, што кошты квадратнага метра жытла у гарадах-спадарожніках будуць "супастаўнымі" з мінскімі коштамі на нерухомасць. А прывабліваць новых жыхароў плануецца пераносам вытворчасцяў, ільготнымі крэдытнымі лініямі на жытло і іншымі метадамі.

А калі дойдзе чарга да Пухавіцкага раёну.

У Рудзеску, які таксама зацверджаны як горад спадарожнік, работы пачнуцца не раней за 2016 год. У разе паспяховай апрабацыі "Смалявіцкай мадэлі", яна будзе прыменена і ў нас. А гэта азначае 2 пасёлкі: 1 шматпавярховая "гарадская" забудова, і другі – катэджны гарадок. Кошты ўзвядзення іншых гарадоў спадарожнікаў (а іх акрамя Смалявічаў – восем разам з Рудзенскам) будуць супастаўныя з пілотным праектам. Гэта азначае – інвестыцыі ў будаўніцтва на нашай тэрыторыі ў памеры не меней за 1 мільярд рублёў цягам 2016-2020 году.


У якасці ілюстрацый скарыстаныя здымкі каналу СТВ  генплану горада-спадарожніка "Смалявічы"
Пакінуць каментар

Рэгіянальныя навіны


Беларусь і сьвет


Блогі


© Belarda.org, 2007-2010
Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Свiслач, Светлагорск, Смалявічы