РЭГІЯНАЛЬНЫ ПАРТАЛСвiслач |
|
Карысная інфармацыяЗваротная сувязьНадвор'е на заўтра, 11.09.2010
Апошнія аб'явыНашы сябрыРэкляма |
Відэа на сайце. Глядзім і качаем14.06.2010 02:21, прачытана: 171, каментары: 2Ключавыя словы: Відэа, фільмы, закачка, глядзець, дакументалістыка, видео, скачать, фильмы, докуменатлистика, смотреть Добрага часу сутак. У межах развіцця нашага парталу мы распачынаем напаўненне новага раздзелу. А менавіта – відэа і фільмы.
Добрага часу сутак. У межах развіцця нашага парталу мы распачынаем напаўненне новага раздзелу. А менавіта –відэа і фільмы.
Што гэта такое і як працуе? У раздзеле будуць змяшчацца:
Пры публікацыі відэа - файлаў мы будзем імкнуцца прытрымлівацца наступных прынцыпаў:
Таксама хочам звярнуць вашу увагу на тое, што на партале НЕ будзе фізічна размяшчацца відэафайл. Мы толькі шукаем ДЗЕ гэта размешчана і публікуем код плэера (каб можна было паглядзець на нашым сайце) і спасылкі адкуль можна скачаць арыгінальны файл. З чаго пачынаем? 2010 год досыць цікавы год для Беларускай гісторыі. І не толькі ў звязку з Другой сусветнай вайной. Сёлета спаўняецца 90 год з часу пахода супраць чырвоных Асобнага атраду войскаў БНР на чале з генералам Станіславам Булак-Балаховічам. І споўнілася 70 год з дня смерці генерала. Ён быў забіты падчас аблавы гестапа на падпольшчыкаў у прадмесцях Варшавы 10 траўня 1940 году. Адпаведна лічым вартым дэманстрацыю фільма, які магчыма дазволіць кожнаму вызначыць для сабе хто ж такі генерал Булак-Балаховіч. Вось што напісана ў адной з анатацый да гэтага фільма: "Герой, легенда, таленавіты вайскавод, нацыянальны герой, авантурыст, вайсковы злачынца, бандыт. Усё гэта пра яго. Пра чалавека, які прайшоў шлях ад шэрагоўца да генерал-лейтэнанта. Пра камандзіра - эмігранта, які не кінуў без падтрымкі сваіх салдатаў і даў ім і зямлю і працу. Ягоную смерць прагнулі арганізаваць камуністы цягам 20 міжваенных гадоў. А загінуў ён у 1940-м годзе падчас аблавы гестапа на яўку падпольшчыкаў. Ён з кіем кінуўся на афіцэра СС і такім чынам адцягнуў увагу ад маладых падпольшчыкаў, якія паспелі сысці з-пад аблавы. Яго ўважаюць за героя ў Эстоніі, Латвіі і Польшчы, пра яго складалі песні на Палессі. Я яго літаральна ненавідзяць расійскія гісторыкі ўсіх расфарбовак: ад "белых" да "чырвоных". І ўсё гэта пра аднаго чалавека – Станіслава Булак Балаховіча Гэты фільм, спадзяемся, дасі мажлівасць лепш даведацца пра жыццё і змаганне гэтай неардынарнай постаці ў нашай гісторыі." У раздзеле да гэтага фільма раім звярнуць увагу на ілюстрацыю – гэта ліст ген. Булак Балаховіча з просьбай прыняць яго і ягоных вайскоўцаў на службу БНР. Ліст датаваны лістападам 1919 году… |
Рэгіянальныя навіны30/002.09.2010 11:32 24/002.09.2010 10:21 30/102.09.2010 08:06 35/031.08.2010 16:50 37/031.08.2010 13:10 Беларусь і сьвет15/002.09.2010 10:44 21/002.09.2010 08:18 346/002.09.2010 07:56 16/031.08.2010 10:43 18/031.08.2010 10:35 Блогі27/027.08.2010 13:04 49/004.08.2010 19:22 172/214.06.2010 02:21 210/118.04.2010 18:49 221/103.04.2010 22:36 |
|
© Belarda.org, 2007-2010 |
Belarda.org: | Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Свiслач, Светлагорск, Смалявічы |