Лагін: Пароль: Рэгістрацыя

Карысная інфармацыя

Зваротная сувязь

Надвор'е на сёння, 09.09.2010

+10..+12 C°, 771 мм.рт.ст
ясна,
Вецер: 4-6 м/c, усходні

Курсы валют

cёння заўтра
Даляр ЗША 3030.00
Эўра 3849.31
Расейскі руб. 98.10

Апошнія аб'явы

Нашы сябры

Рэкляма

АЭС в Беларуси

Што і для чаго

Пазнанне – шлях да развіцця. Мяркуем, гэтую ісціну не варта ставіць пад сумнеў.
Але якое дачыненне яна мае да назвы раздзела?

Усё вельмі проста. Апошнім часам такая сфера як дакументалістыка перажывае сваё другое нараджэнне. Дакументальным кіно асвятляюцца ўсё больш і больш раней нераскрытых для "шырокіх колаў насельніцтва", як любілі паўтараць савецкія чыноўнікі. Не выключэнне і беларускае дакументальнае кіно. Але вось незадача, тыя беларускія стужкі, якія займаюць пачэсныя месцы на міжнародных кінафестывалях чамусьці часцяком забараняюць да паказу ў самой Беларусі.

Натуральна, значная частка з іх мае грамадска-палітычны падтэкст. Але толькі частка і яна нас цікавіць як найменей: "Свіслач: рэгіянальны партал" не мае намеру станавіцца рупарам будзь-якой палітычнай сілы. Нас цікавіць іншае – тыя аспекты гісторыі ці грамадскага жыцця, пра якія, на жаль, не рэкамендуецца казаць услых. І найперш лёсы людзей пра якія "не кажацца".

Дзякуючы інтэрнэту падобныя стужкі досыць хутка з'яўляюцца ў сеціве. І наша задача, мяркуем проста пашукаць, інтэграваць код для прагляду у артыкул на партале. А таксама, пры магчымасці, падказаць адкуль можна скачаць ці дзе можна купіць тую ці іншую стужку.

Адразу хочам заўважыць, што адміністрацыя Свіслач: Рэгіянальны партал можа не падзяліць той ці іншай думкі аўтараў фільмаў. І стужкі змяшчаюцца з-за іх тэмы (як падстава для абмеркавання) і мастацкай якасці.

Другім блокам, фільмаў, які, спадзяемся, з часам стане досыць вялікім, маюць стаць стужкі пра нашы пасёлкі – Свіслач і Дружны. І мясціны, якія знаходзяцца паблізу. Ідэя палягае ў тым, каб "мясцовыя" фільмы сталі своеасаблівай "Бібліятэкай дакументальнага кіно" пра Свіслач, Дружны, і Пухавіцкі раён у агуле. Як гэта ў нас атрымаецца – пакажа час.


Заўвага: Свіслач: рэгіянальны партал не займаецца размяшчэннем файлаў на нашым сайце ці сэрверы нашага правайдэра. Мы ўсяго толькі шукаем УЖО размешчаныя стужкі і даем у матарыялах анатацыю на іх, інтэгруем код для прагляду на нашым сайце і пры магчымасці даем спасылкі на закачку.

© Belarda.org, 2007-2010
Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Свiслач, Светлагорск, Смалявічы